Среда, 29 01 2020
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Прэзентацыя «Некулінарнай кнігі» Зараславы Камінскай

  • Среда, 11 декабря 2019 12:23

16 снежня 2019 года ў 18:30 у Мінскай абласной бібліятэцы імя Пушкіна адбудзецца прэзентацыя зборніка апавяданняў Зараславы Камінскай «Калядны стол. Некулінарная кніга».

«Апавяданні, сабраныя ў кнізе, натхняюць на ўспаміны пра вашы асабістыя гісторыі. Што вы любілі есці, калі былі маленькімі? Хто для вас гатаваў калісьці і для каго вы гатуеце зараз? З кім сядалі за святочны калядны стол? Калі вы не можаце ўзгадаць ніводнай гісторыі, прыходзьце на прэзентацыю, узгадаем разам!».

На прэзентацыі можна будзе пачуць фрагменты кнігі ў выкананні актрысы тэатра імя М. Горкага Вольгі Здзярскай, набыць свежае выданне па прыемным, як абяцаюць арганізатары, кошце, атрымаць аўтограф пісьменніцы. У якасці смачнага дадатку – тварожны пірог у выкананні Зараславы Камінскай. 

Адрас правядзення: г. Мінск, вул. Гікалы, 4.  

Нагадаем, што пісьменніца Зараслава Камінская ў 2017-м  годзе патрапіла ў шорт-ліст прэміі «Залаты апостраф» з апавяданнем «Гульня словаў», у 2018-м – у лонг-ліст прэміі Ежы Гедройца за кнігу «Русалкі клічуць», з’яўляецца лаурэаткай літаратурнай прэміі «Дэбют» імя Максіма Багдановіча 2018 года ў намінацыі «Проза» за аповесць «Русалкі клічуць».

 

Сустрэча ў Facebook

 

Прочитано 788 раз