Четверг, 01 10 2020
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Круглы стол «Беларуска-ўзбекскія літаратурныя сувязі» адбудзецца 18 верасня

  • Понедельник, 14 сентября 2020 15:11

Круглы стол, прысвечаны гісторыі і сучаснаму стану беларуска-ўзбекскіх літаратурных сувязяў, пройдзе 18 верасня 2020 года а 12-й гадзіне ў Выдавецкім доме «Звязда».

З беларускага боку ўдзел у дыскусіі па тэме літаратурнага пабрацімства прымуць дырэктар – галоўны рэдактар Выдавецкага дома «Звязда» Алесь Карлюкевіч, намеснік дырэктара Выдавецкага дома «Звязда» – галоўны рэдактар газеты «Літаратура і мастацтва», перакладчык Аляксей Чарота, дырэктар Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа Аляксандр Храмы, саветнік-пасланнік Пасольства Узбекістана ў Рэспубліцы Беларусь, доктар палітычных навук Даніяр Абідаў. Праз інтэрнэт-сувязь удзел у круглым стале прымуць і ўзбекскія калегі – старшыня Саюза пісьменнікаў Узбекістана, паэт і перакладчык Сіражыддзін Сайід, празаік і перакладчыца Рысалат Хайдарава, паэт, празаік, публіцыст Кучкор Наркабіл.

У апошні час гасцямі Беларусі былі пісьменнікі, літаратуразнаўцы Узбекістана Сіражыддзін Сайід, Рысалат Хайдарава, Анатоль Ліхадзіеўскі і інш. Ажыццёўлены спецыяльны «ўзбекскі выпуск» часопіса «Беларусь». У розных перыядычных выданнях пабачылі свет публікацыі перакладў твораў узбекскіх пісьменнікаў на беларускай мове.

 

Сяргей Шычко

 

Прочитано 398 раз