Четверг, 01 10 2020
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

«Матылькі і бомбы»: Рыхтуецца анталогія в’етнамскай паэзіі на беларускай мове

  • Суббота, 12 сентября 2020 13:45

Беларускі паэт і перакладчык, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Мікола МЯТЛІЦКІ завершыў працу над стварэннем і перакладам анталогіі в’етнамскай паэзіі. Па-беларуску загучалі творы чатырнаццаці паэтаў, якія прыйшлі ў літаратуру ў 1960-1970-я гады, паэтаў, якія на свае вочы ўбачылі ўсе пакуты, драматычныя выпрабаванні народа В’етнама ў шматаблічных войнах. «Плады крушыны – быццам бы гранаты, /Сцябліна кукурузы – як ружжо. /На перац гляну – кулю бачу ўжо, /Зірну на нгоу[1] – парашут напяты.» («Мой сад», Выонг Чаунг; верш напісаны ў 1965 годзе).

Радкі ў анталогіі «Матылькі і бомбы» як кулі, строфы – гэта сполахі вайны. Сімвалы, мастацкія архетыпы в’етнамскай паэзіі – гэта адбітак жыцця, яго адлюстраванне, якое застанецца на многія стагоддзі. Застанецца на ўвесь той час, які будзе існаваць на планеце народ В’етнама.

Кніга «Матылькі і бомбы» запланавана да выдання ў Выдавецкім доме «Звязда». Банг В’ет, Тхі Хаанг, Ань Нгок, Чан Нюан Мінь, Нгуен Дык Маў, Ле Ань Суан, Нгуен Хыў Тхінь, Фан Тхі Тхань Нен, Суан Куінь, Фаен Тыен Зуат, Выонг Чаунг, Нгуен Зюй, Нгуен Кхоа Д’ем, Чан Дан Кхоа – аўтары беларускай анталогіі в’етнамскай паэзіі.

Варта нагадаць, што ў беларускай літаратуры існуюць даўнія традыцыі перакладчыцкай ўвагі да в’етнамскай паэзіі і в’етнамскай прозы. У свой час Язэп Семяжон выдаў зборнік твораў в’етнамскіх паэтаў у сваіх перакладах на беларускую мову «Апалены лотас». Пабачылі свет і другія кнігі. Сярод іх – і «В’етнамскія легенды» у перакладах Сяргея Міхальчука. Было здзейснена нямала публікацый перакладаў твораў в’етнамскіх пісьменнікаў у беларускіх літаратурна-мастацкіх перыядычных выданнях. У В’етнаме пабывалі беларускія пісьменнікі Сяргей Панізнік, Уладзімір Карызна, Ігар Лапцёнак, іншыя паэты, празаікі.  

Кастусь Ладуцька

 

 

Прочитано 339 раз