Воскресенье, 09 08 2020
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Міцкевічазнаўца з Віцебскай Улы

Рускі літаратуразнаўца Іван Горскі нарадзіўся на Віцебшчыне. 

Ула – не такое і вялікае паселішча на Віцебшчыне. Аграгарадок у Бешанковіцкім раёне. Месціцца на беразе ракі Заходняя Дзвіна. У тым месцы, дзе ў яе ўпадае прыток Ула. Насельніцтва – крыху болей за 600 чалавек. Але ў гэтага паселішча ёсць свой герб. І, канешне ж, досыць багатая, слаўная гісторыя. Сярод колішніх гаспадароў Улы былі і Радзівілы. У верасні 1568 года літоўскае войска Рамана Сангушкі захапіла і спаліла замак ва Уле. Пазней замак-крэпасць быў узноўлены польскім каралём Стэфанам Баторыем. У 1897 годзе ў паселішчы было каля 2500 жыхароў. З гісторыяй паселішча звязаны і лёсы многіх цікавых ураджэнцаў. Адзін з іх – вядомы мастак Іван Хруцкі, які нарадзіўся ў 1810 годзе. Адна з вуліц паселішча носіць яго імя. Ва Уле 30 мая 1921 года нарадзіўся і Іван Канстанцінавіч Горскі, рускі літаратуразнаўца. Спецыяліст па польскай літаратуры.

На вялікі жаль, не так і шмат вядома з творчай і жыццёвай біяграфіі нашага віцебскага земляка. У 1941 – 1943 гг. ён удзельнічаў у Вялікай Айчыннай вайне. Быў цяжка паранены ў 1943 годзе. Закончыў філалагічны факультэт Маскоўскага дзяржаўнага універсітэта (1949 год). Адразу паступіў у аспірантуру. Мо беларускія карэнні і падказалі накірунак навуковых, літараттуразнаўчых, гісторыка-літаратурных пошукаў… З 1950 года малады вучоны актыўна выступае з артыкуламі ў навуковай перыёдыцы, калектыўных зборніках. Асноўныя працы прысвечаны польскай літаратуры, пытанням літаратурных сувязяў, міжнародным стасункам рускай літаратуры, гісторыі рускага літаратуразнаўства. Выступаў у газетах «Советский флот», «Учительская газета», іншых перыядычных выданнях. Артыкулы, грунтоўныя даследванні Івана Горскага былі надрукаваны ў зборніках «Славяне і Захад. Зборнік артыкулаў да 70-годдзя І. Ф. Бэлзы» (Масква, 1975 год), «Пісьменнікі народнай Польшчы» (Масква, 1976 год), «Рэалізм у літаратурах краін Цэнтральнай і Паўднёва-Усходняй Еўропы» (Масква, 1983 год).

Тэма кандыдацкай дысертацыі нашага земляка – «Рысы рэалізма ў творчасці Юліюша Славацкага». Яе Іван Канстанцінавіч Горскі абараніў у 1953 годзе, амаль адразу пасля заканчэння вучобы ў аспірантуры. У 1967 годзе (усяго праз чатырнаццаць гадоў! Ва ўзросце 46 гадоў!) вучоны абараняе доктарскую дысертацыю – «Гістарычны раман Сенкевіча». Манаграфія па матэрыялах гэтай працы была надрукавана яшчэ раней – у 1966 годзе.

Працаваў наш зямляк у Інстытуце славяназнаўства і балканістыкі АН СССР. Дарэчы, Іван Горскі – адзін з аўтараў «Гісторыі польскай літаратуры», першы том якой у Маскве пабачыў свет у 1968 годзе і кнігі «Акадэмічныя школы ў рускім літаратуразнаўстве» (Масква, 1975 год). Пяру Івана Горскага належаць дзясяткі артыкулаў, прысвечаных польскай літаратуры і якія былі надрукаваны ў «Кароткай літаратурнай энцыклапедыі», «Вялікай Савецкай Энцыклапедыі», «Малой Савецкай Энцыклапедыі». Ураджэнец Улы з зайдроснай увагай сачыў за развіццём літаратуразнаўства ва Украіне, Беларусі і Польшчы, друкаваў рэцэнзіі на кнігі польскіх даследчыкаў літаратуры Станіслава Пігоня, Аліны Нофер, Яраслава Мацееўскага, Мечыслава Інглёта і шмат яшчэ каго. Іван Горскі – аўтар кніг «Рысы рэалізму ў творчасці Юліюша Славацкага» (Масква, 1953), «Творчы шлях Ежы Путрамента» (Масква, 1953), «Адам Міцкевіч» (Масква, 1955), «Польскі гістарычны раман і праблема гістарызму» (Масква, 1966), «Аляксандр Весялоўскі і сучаснасць» (Масква, 1975). Адна з кніг І. Горскага – «Пра Сянкевіча і Весялоўскага» ў перакладзе на польскую мову выйшла ў Варшаве ў 1986 годзе.

 

Алесь Карлюкевіч

.

Прочитано 535 раз