Вторник, 14 07 2020
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

«Мой заснежаны рай…»

Новае выданне паэзіі Уладзіміра Караткевіча.

Да 90-гадовага юбілею класіка беларускай літаратуры ў серыі «100 вершаў» выдавецтва «Мастацкая літаратура» выпусціла зборнік «Беларуская песня».

 

«О мой цудоўны край,/ Мой заснежаны рай…/ Ціхі званочкаў смех./ Снег у лесе начным,/ Смех у садзе пустым,/ Коней спакойны бег…» Што ні радок – адусюль вынікае маляўнічы партрэт нашай Айчыны, нашы беларускія краявіды, нашы краскі і фарбы жыцця і прыроды. «Беларуская песня», укладзеная цудоўным знаўцам паэзіі Віктарам Шніпам, адкрываецца вершам «Матчына душа». Твор напісаны ў 1955 годзе. Так – «Матчына душа» – называецца і першы паэтычны зборнік У. Караткевіча, выдадзены ў 1958 годзе. Літаратурная крытыка неадназначна ацаніла тую знакавую кнігу. Недахопам лічылася і тое, што Караткевіч, пішучы на сур’ёзныя тэмы, захапляецца жартамі. Час вынес свае вердыкты. Сёння, пэўна, мяркуючы па чытацкай зацікаўленасці (за мінулыя дзесяць гадоў выдадзена каля 50 (!) кніг класіка), няма ў беларускай літаратуры болей сур’ёзнай з’явы, як здзейсненае Караткевічам у прозе, драматургіі, публіцыстыцы і паэзіі. А другі верш нараджэннем з 1955 года (ён і ў «Беларускай песні» ідзе следам за вершам «Матчына душа») «Заяц варыць піва» даўно стаў хрэстаматйным творам.

«Орша», «Паўлюк Багрым», «Балада пра паўстанца Ваўкалаку», «Машэка», «Чорная балада Гаркушы» – з вершамі, адпаведна з падзеямі і героямі, якіх яны ахапілі, з думкамі, паэтычнымі вобразамі і сімваламі Уладзіміра Караткевіча можна смела выпраўляцца ў падарожжа па Беларусі сённяшняй і ўчарашняй, па гісторыі і сучаснасці.

Нагадаем, што ў серыі «100 вершаў» ужо пабачылі свет зборнікі Ніла Гілевіча, Генадзя Бураўкіна, Яўгеніі Янішчыц, Міхася Стральцова… З такой кніжніцы выбудоўваецца адмысловая бібліятэка, якая сведчыць пра сталасць, пра вышыні беларускай паэзіі.

 

Мікола Берлеж

Прочитано 512 раз