Вторник, 14 07 2020
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Новы балкарскі сябра беларускай літаратуры

У Кабардзіна-Балкарыі (сталіца гэтага рэгіёна Расійскай Федэрацыі – Нальчык) літаратурна-мастацкая перыёдыка выходзіць па-кабардзінску і па-балкарску.

Новы балкарскі сябра беларускай літаратуры

У Кабардзіна-Балкарыі (сталіца гэтага рэгіёна Расійскай Федэрацыі – Нальчык) літаратурна-мастацкая перыёдыка выходзіць па-кабардзінску і па-балкарску.

Сярод балкарскіх выданняў – і дзіцячы часопіс «Нюр» (у перакладзе на беларускую – «Святло»). У трэцім нумары гэтага выдання – пераклад апавядання беларускага пісьменніка Алеся Карлюкевіча «Кошык грыбнога смецця». Перакладчык – народны паэт Кабардзіна-Балкарыі Саліх Гуртуеў. Наклад часопіса, які зараз рэдагуе спадарыня А. Сабанчыева, ‒ 1535 экзэмпляраў. Нагадаем, што цюркскі народ балкарцы колькасна складае грамаду каля 125 тысяч чалавек. У Кабардзіна-Балкарыі жыве 112 924 балкарцаў (па дадзеных перапісу 2010 года).

Пісьменнік Саліх Гуртуеў – ганаровы старшыня Клуба пісьменнікаў Каўказа, аўтарытэтны ў Расійскай Федэрацыі літаратар. І яшчэ – захоплены беларускай літаратурай перакладчык. Саліх Гуртуеў падрыхтаваў і выдаў анталогію беларускай паэзіі на балкарскай мове. А зусім нядаўна пераклаў і выдаў у Нальчыку асобныя кнігі Алены Стэльмах і Алеся Карлюкевіча на балкарскай мове.

Сяргей Шычко

Прочитано 351 раз