Среда, 30 09 2020
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Новыя выданні серыі «У пошуках страчанага» Уладзіміра Ліхадзедава прэзентуюць 1 ліпеня ў НББ

  • Понедельник, 29 июня 2020 20:25

Старыя паштоўкі вяртаюць да падзей Вялікай Айчыннай.

1 ліпеня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі а 16-й гадзіне адбудзецца прэзентацыя новых кніг вядомага ў краіне філакартыста Уладзіміра Ліхадзедава – «Блакада» і «75 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайны».

Праект «У пошуках страчанага», якім калекцыянер апякуецца ўжо болей як пятнаццаць гадоў, зараз уключае болей 20 філакартычных альбомаў. Кнігі, якія будуць прэзентаваны на пляцоўцы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, прысвечаны тэме Вялікай Айчыннай вайны. Рэпрадукцыі старых паштовак расказваюць пра тыя ці іншыя мясціны Ленінграда – сённяшняга Санкт-Пецярбурга, пра блізкія ваколіцы горада на Няве. Пра тое, якімі былі розныя адрасы ў пярэдадзень вайны, а пасля і ў гады ліхалецця. Многія ілюстрацыі прысвечаны перапісцы, ліставанню жыхароў блакаднага горада, іх родзічаў. Чытаеш словы, выпісаныя сэрцамі людзей, ‒ і адкрываеш для сябе новае аблічча гераічнай і драматычнай памяці.

Выданне «75 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне» – яшчэ і збор рэпрадукцый старых плакатаў, што настройвалі людзей на перамогу, пераадоленне страху, стварэнне жывога, светлага стану.

Прэзентацыя філакартычных выданняў – толькі адзін з элементаў выстаўкі «Вайна і мір. Беларусь памятае. Вяртанне», праекта, заснавальнікам якога поруч з НББ з’яўляецца Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь. Сімвалічна, што адкрыццё выстаўкі адбываецца ў пярэдадзень Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Усім гасцям прэзентацыі кніг, выстаўкі старых паштовак з калекцыі У. Ліхадзедава будуць уручаны рэпрынты паштовак. А таксама – копіі старых дарэвалюцыйных газет.

Алесь Пясчанскі

 

 

 

Прочитано 540 раз