Среда, 21 04 2021
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Прэзентацыі ‒ ад Выдавецкага дома «Звязда»

  • Понедельник, 05 апреля 2021 00:12

У красавіку для юных (і для дарослых – таксама) чытачоў Выдавецкі дом «Звязда» падрыхтаваў цэлую праграму сустрэч з пісьменнікамі, кнігі якіх у апошні час выдадзены ў «Звяздзе».

У Валожынскай раённай бібліятэцы 7 красавіка адбудзецца прэзентацыя кніг вершаў Іны Фраловай «Рамонкі на асфальце» і «Апельсін». У гэты ж дзень пісьменніца завітае і ў Ракаўскую сярэднюю школу (гэта – таксама Валожынскі раён).

А 9 красавіка акцыя «Звязда» – дзецям!» прадоўжыцца ў Бараўлянскай сярэдняй школе (Мінскі раён). На сустрэчу да юных чытачоў прыйдзе пісьменнік Міхаіл Дзеравянка са сваёй кнігай «Кацяня Пых і шчанюк Скок».

13 красавіка акцыя «Звязда» – дзецям!» ізноў зменіць сваю «прапіску»: Вядомая пісьменніца Кацярына Хадасевіч-Лісавая правядзе прэзентацыю сваіх кніг «Загадка прынцэсы Агнэсы», «Палёт на Вухуцію» і «Жахліўчык» у Гродзенскай гарадской бібліятэцы.

А праз два дні – 16 красавіка – у межах акцыі «Сусветны дзень кнігі» ў Музеі «Замкавы комплекс «Мір» адбудзецца яшчэ адна «звяздоўская» імпрэза. Са сваёй кнігай «Авантуры Вырвіча, Лёдніка і Чорнай Меланхоліі» чытачоў пазнаёміць Людміла Рублеўская. А Леанід Дранько-Майсюк прачытае вершы з нядаўна выдадзенай кнігі «Скарб».

17 красавіка адбудзецца прэзентацыя кнігі «Прыгоды Букі Злюкі» Паўла Гушчынца ў Мінскай абласной бібліятэцы імя А. С. Пушкіна. Дарэчы, з гэтай самай кнігай Павел Гушчынец 28 красавіка пазнаёміць чытачоў Брэсцкай абласной бібліятэкай імя М. Горкага.

30 красавіка са сваімі кнігамі «Як разгадаць Кітай» і «Без жалезнага занавеса» да чытачоў бібліятэкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта прыйдзе яшчэ адзін аўтар Выдавецкага дома «Звязда» – Інэса Плескачэўская.

Сяргей Шычко

 

 

Прочитано 234 раз