Суббота, 19 09 2020
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Прэзентацыя электроннага выдання «Не пакідайце ж мовы нашай беларускай…»

  • Четверг, 13 февраля 2020 22:03

19 лютага ладзіцца прэзентацыя электроннага выдання «Не пакідайце ж мовы нашай беларускай…», прысвечанага 180-годдзю з дня нараджэння Францішка Багушэвіча.

У гісторыі беларускага народа ёсць шмат велічных постацей, якія па праву лічацца духоўнымі арыенцірамі нацыі. Сярод іх – выдатны беларускі пісьменнік, паэт-дэмакрат, публіцыст Францішак Бенядзікт Казіміравіч Багушэвіч (1840–1900). Яго паэзія стала адказам для сучаснікаў на вострыя і глыбокія духоўныя пытанні. Фактычна за некалькі гадоў вершы набылі папулярнасць і сталі жыць у беларускім асяроддзі сваім жыццём. Яго творы перакладзены на рускую, украінскую, англійскую, балгарскую, венгерскую, літоўскую, нямецкую, сербскую і іншыя мовы свету.

«Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі!» – менавіта гэтыя словы, якія ведае кожны беларус, з прадмовы да першага зборніка вершаў Ф. Багушэвіча «Dudka białaruskaja» паслужылі асновай для назвы рэсурсу.

Кожны знойдзе ў гэтым выданні тое асаблівае, што яго зацікавіць і закране: электронныя копіі першых прыжыццёвых выданняў паэта, сярод якіх «Dudka białaruskaja» 1891 і 1896 гг., вершаваны зборнік  «Smyk białaruski» 1894 г.; даследаванні жыцця і творчай дзейнасці пісьменніка літаратуразнаўцаў У. Содаля, Я. Янушкевіча, Г. Кісялёва, І. Запрудскага і інш. Рэсурс дае магчымасць паглядзець на асобу Францішка Багушэвіча вачыма мастакоў, пранікнуцца ўшанаваннем яго памяці, пачытаць лісты і рукапісы самога паэта з фондаў Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры, убачыць фатаграфіі з фондаў Музея-сядзібы Францішка Багушэвіча «Кушляны»

Выданне будзе карысным для шырокага кола карыстальнікаў – ад школьнікаў і студэнтаў да выкладчыкаў і навукоўцаў, усіх, хто цікавіцца гісторыяй, літаратурай і культурай роднага краю.

Мерапрыемства пачнецца а 16-й гадзіне ў галерэі «Лабірынт» (3-ці паверх). Уваход вольны.

Крыніца: Нацыянальная бібліятэка Беларусі

Прочитано 1116 раз