Воскресенье, 05 04 2020
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Раман уверсе, альбо Героі паэтычнай арбіты

  • Пятница, 20 марта 2020 17:21

Сучасная рускамоўная паэзія Беларусі — унікальная з’ява на літаратурнай карце Еўропы. Праз прадуцыраванне на глебе беларускіх і рускіх духоўна-сацыяльных і літаратурна-мастацкіх традыцый і каштоўнасцей, праз развіццё на лязе інтэнсіўнага беларуска-рускага грамадска-культурнага дыялогу і ўзаемадзеяння яна з’яўляецца часткай адначасова беларускай і рускай сацыякультурнай прасторы. Гэта творчасць пераважна рускіх па менталітэце, нацыянальным генетычным кодзе, выхаванні і характары светаадчування, а таксама рускамоўных беларускіх аўтараў. 

Праз адлюстраванне ландшафту і спецыфікі рэальнай сацыяльна-гістарычнай рэчаіснасці, праз зварот да беларускіх рэферэнцый сучасная рускамоўная паэзія Беларусі прадстаўляе сабой рэдкае спалучэнне і ўзаемадзеянне рускіх і беларускіх нацыянальна-культурных парадыгм, архетыпаў народнага мыслення і канцэптаў пастмадэрнісцкай свядомасці, разнастайнасці творчых індывідуальнасцей, стылявых плыняў, жанрава-структурных форм, непадобнасці чалавечых лёсаў і інш.

У прыблізна такіх эпітэтах характарызуюць Уладзімір Гніламёдаў і Мікола Мікуліч сваю шматгадовую працу «Паэзія рускага слова: анталогія сучаснай рускамоўнай паэзіі Беларусі». Двухтомнік складаецца з  твораў 186 аўтараў і праілюстраваны вялікай колькасцю фатаграфій, з дапамогай якіх можна прасачыць сувязі паміж літаратарамі, а потым, у сваю чаргу, скласці ў  галаве мадэль суцэльнага літпрацэсу. Уладзімір ГНІЛАМЁДАЎ распавёў, як бачыць анталогію, якая адказвае на пытанне нацыянальнай асновы, і падзяліўся сваёй версіяй паходжання паэзіі:

— Калі гляджу на гэты двухтомнік, ён мне ўяўляецца (дазволю сабе такую метафару) раманам у вершах: са шматлікімі сваімі героямі, паэтамі, шырокай карцінай сучаснасці ў самых розных яе душэўных вымярэннях. Мне здаецца, што галоўны вынік гэтай анталогіі ў тым, што яна застаецца як нейкі фотаздымак нашага часу для будучых пакаленняў. Многае забываецца, а кніга будзе нагадваць пра тое, чым жылі людзі, пра што думалі, на што спадзяваліся, за што змагаліся — гэтыя пытанні адлюстраваны ў  нашым двухтомніку. Сюды трапілі не ўсе вартыя паэты, і  ў  гэтым вінаваты мы, складальнікі, бо не змаглі ахапіць усіх, так як, зразумела, гэта немагчыма. Іншым часам думаю: «А хто тут галоўны герой?» — і  яшчэ раз гартаю двухтомнік з мэтай знайсці адказ. Вядома, паэту было б прыемна апынуцца на такой «пасадзе», але думаю, немагчыма дакладна вызначыць гэтую індывідуальнасць. Таленавітых паэтаў шмат, але не бачу патрэбы ў іх пералічванні: што, калі каго-небудзь не згадаю?..

Творчая свабода дазволіла рэалізаваць паэтам сваё права на праўду і заявіць пра гэта вельмі шырока, упэўнена. Адна таленавітая мінская паэтэса сказала: «На лжи не наскребёшь стиха». І я лічу яе сцвярджэнне правільным. Што тычыцца праўды, яна можа быць рознай: і вялікай, і дробнай, і частковай, але ўсё-такі ўстаноўка на праўдзівасць і адлюстраванне таго, што навокал паэта, яго самавыяўленне — дарагі падарунак нашага часу, які знайшоў у кнізе прыгожае ўвасабленне.

Нацыянальная аснова — таксама вельмі складанае і спрэчнае пытанне. Адзін паважаны паэт другому ўкладальніку, Мікалаю Мікулічу, адказаў так: «Я — бастард русской поэзии». І вось я ўяўляю яго вершы — а  там сапраўды пра іншае, але судакранане з  рускай традыцыяй адбываецца не толькі ў  эстэтыцы, але і ў тэматыцы: яно паўсюль. І ёсць яно таму, што калі паэт пачаў думаць па-руску, складаць радкі паруску, то ён ужо дыхае гэтым паветрам. Мне здаецца, анталогія каштоўная ў  якасці ўвасаблення чалавечага зместу нашай эпохі, нейкіх тонкіх душэўных сакрэтаў, якія не чарпаюцца з тварэнняў вучоных, нават у той навуцы, што лічыцца гуманітарнай. Паэзія была ўсяму пачатак, і першы чалавек, мне здаецца, быў паэтам, а потым ад гэтага ўсяго ўжо адпачкавалася філасофія і г. д. Калі Геракліт сказаў, што ў адну раку нельга ступіць двойчы, ён скарыстаў паэтычную форму — метафару, выказаўшы праз яе дыялектычны філасофскі змест. Наша задача  — адбудаваць праз паэзію яе дасягненні, як мінулых эпох, так і сучасных. Трэба памятаць, што паэтычнае слова ўзбагачае культуру, сее разумнае, добрае, вечнае.

Міколу МІКУЛІЧА з анталогіяй звязвае пачатковы песімізм, які з часам трансфармаваўся ў смеласць называць канкрэтныя прозвішчы пры пераліку паэтычных талентаў:

— Наша галоўная з Уладзімірам Гніламёдавым задача заключалася ў тым, каб паказаць з’яву сучаснай рускамоўнай паэзіі Беларусі ва ўсёй яе красе і сіле, ва ўсім багацці і разнастайнасці. Думаю, з гэтай задачай мы цалкам справіліся. Калі гаварыць пра сябе, мне пяць, дзесяць, дваццаць гадоў таму даводзілася чуць ад сур’ёзных асоб у нашай культуры: «Што там  — рускамоўная літаратура ці руская літаратура ў Беларусі…» Маўляў, яна бедная, няма там значных імёнаў. З гэтай думкай я часткова быў згодны і лічыў, што няма яркіх талентаў Раман уверсе, альбо Героі паэтычнай арбіты Сучасная рускамоўная паэзія Беларусі — унікальная з’ява на літаратурнай карце Еўропы. Праз прадуцыраванне на глебе беларускіх і рускіх духоўна-сацыяльных і літаратурна-мастацкіх традыцый і каштоўнасцей, праз развіццё на лязе інтэнсіўнага беларуска-рускага грамадска-культурнага дыялогу і ўзаемадзеяння яна з’яўляецца часткай адначасова беларускай і рускай сацыякультурнай прасторы. Гэта творчасць пераважна рускіх па менталітэце, нацыянальным генетычным кодзе, выхаванні і характары светаадчування, а таксама рускамоўных беларускіх аўтараў. у рускамоўнай літаратуры Беларусі. І вось з’яўленне такой анталогіі перавярнула ўсё маё ранейшае ўяўленне. У розныя часы да нас ужо сталымі паэтамі перабраліся на пастаяннае месца жыхарства з Расіі Тамара Краснова-Гусачэнка (Віцебск), Любоў Красеўская (Брэст), Мікалай Аляксандраў (Брэст), Марына Наталіч (Мінск) і  многія іншыя. Яны жывуць у Беларусі, працуюць дзеля нашай культуры, дзеля нашай зямлі. У Беларусі нарадзіліся, увабраліся ў актыўную творчую сілу, выйшлі на высокую паэтычную арбіту таксама і Анатоль Аўруцін, Грыгорый Трэстман, Міхаіл Шэлехаў, Валянціна Паліканіна, Ізяслаў Катляроў  — выдатныя паэты, якія цалкам маглі б упрыгожыць любую нацыянальную культуру Еўропы.

 Парадак у кнігах адпавядае прамой храналогіі (ад старэйшых да малодшых), таму адно толькі паслядоўнае чытанне можа забяспечыць усіх зацікаўленых думкамі наконт агульных стратэгій развіцця рускамоўнай паэзіі Беларусі. А з улікам фотаздымкаў знаёмства з анталогіяй сапраўды дазволіць атрымаць найбольш поўную візуальна-тэкставую карту сучаснай беларускай рускамоўнай паэзіі. Аднак крыжыкі, за якімі будзе хавацца скарб, як і раней, давядзецца ставіць Часу, галоўнаму ўкладальніку любой аб’ектыўнай паэтычнай анталогіі.

Данііл Лысенка

Крыніца: Літаратура і мастацтва

Прочитано 245 раз