Суббота, 19 09 2020
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Расійскія кніжнікі – у гасцях у Беларусі

  • Четверг, 23 января 2020 13:08

У пярэдадзень XXVII Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу ў Міністэрстве інфармацыі Рэспублікі Беларусь адбылася рабочая сустрэча з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь Дзмітрыем Мезенцавым.

Размова ішла пра ўдзел расійскіх кнігавыдаўцоў, пісьменнікаў у прэстыжным кніжным свяце (а пройдзе выстаўка з 5 па 9 лютага 2020 года), якое фактычна адкрывае каляндар падобных творчых праектаў на постасавецкай пратсоры.

Дзмітрый Мезенцаў згадаў багаты вопыт расійскіх кніжных выставак. У прыватнасці, спыніўся на Санкт-Пецярбургскім кніжным салоне, у якім па традыцыі штогод удзельнічаюць і беларускія выдаўцы. Размова ішла пра расійскіх пісьменнікаў, якія прыедуць на выстаўку ў Мінск. Ужо далі сваю згоду правесці прэзентацыі, аўтограф-сесіі на выставачных пляцоўках па адрасе Мінск, Пераможцаў, 14 Мікалай Далгаполаў, Саша Філіпенка, Яўгенія Пастэрнак, Андрэй Жвалеўскі, Мікалай Чаркашын, Валерый Казакоў, Максім Замшаў, Юрый Казлоў, Мікалай Іваноў, іншыя паэты, празаікі, літаратуразнаўцы. Такі пісьменніцкі дэсант падаецца зусім невыпадковым. Расія сёлета ўдзельнічае ў Мінскай кніжнай выстаўцы-кірмашы ў якасці Краіны-Ганаровага госця.

Асобнае месца ў праграме выстаўкі займае Міжнародны сімпозіум літаратараў «Пісьменнік і час», які пройдзе 6 лютага. Асноўны склад удзельнікаў сімпозіума – госці з розных рэгіёнаў Расійскай Федэрацыі, паэты, празаікі, перакладчыкі, якія прадстаўляюць шматаблічча нацыянальных літаратур Расіі. Варта заўважыць, што ў апошні час у Чувашыі, Чачэнскай Рэспубліцы, Кабардзіна-Балкарыі, Марый Эл, Татарстане, Удмурціі, Калмыкіі, Башкартастане, Дагестане было рэалізавана шмат праектаў па перакладзе твораў беларускай літаратуры на мовы іншых народаў. Выйшаў цэлы шэраг кніг, які адкрыў чытачам на іх родных мовах свет беларускіх класікаў, беларускіх сучасных літаратараў.

Удзел у сустрэчы з расійскім амбасадарам прынялі міністр інфармцаыі Рэспублікі Беларусь Аляксандр Карлюкевіч, намеснік міністра Ігар Бузоўскі, начальнік упраўлення выдавецкай і паліграфічнай дзейнасці Уладзімір Андрыевіч.

Сяргей Шычко

 

Прочитано 1157 раз