Четверг, 01 10 2020
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

У Мінску адкрылася выстава, прысвечаная 140-годдзю Гіёма Апалінэра

  • Суббота, 12 сентября 2020 17:58

10 верасня ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры адбылося адкрыццё часовай літаратурна-дакументальнай выставы «Кастравіцкія», прымеркаванай да 140-годдзя Гіёма Апалінэра.  

У якасці ідэйнага натхняльніка экспазіцыі выступіў Уладзімір Шчасны, аўтар мастацкай канцэпцыі – Генадзь Чысты. Аснову выставы склалі дакументы аб шляхецкім родзе Кастравіцкіх, важнае месца нададзена дзвюм постацям ХІХ-ХХ стст. – паэту, мастацтвазнаўцу, графіку Гіёму Апалінэру, а таксама пісьменніку, мовазнаўцу, грамадскаму дзеячу Карусю Каганцу.
 

Уладзімір Шчасны. 

У стварэнні праекта паўдзельнічалі Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі, Нацыянальная бібліятэка Беларусі, Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва, Рэспубліканскі цэнтр нацыянальных культур, галерэя «Прадмесце». Побач з прадметамі Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры ў склад экспазіцыі ўвайшлі дакументы, рукапісы, кнігі, фотаздымкі, творы выяўленчага мастацтва, з фондаў партнёраў, а таксама з прыватных калекцый. Асаблівай увагай трэба адзначыць унёсак збіральніка радаводу, нашчадка Кастравіцкіх па мацярынскай лініі з Аб’яднанага Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі Джэрэмі Мачарскага – праекце выкарыстаны матэрыялы кніг аўтара, каштоўныя фотаздымкі. Падчас мерапрыемства быў прадэманстраваны відэазварот нашчадка Кастравіцкіх да наведвальнікаў выставы. Заўважым, што выданні «The Poetry in the Blood» («Паэзія ў крыві»), «The Flight of Eagles» («Палёт арлоў»), «A Man of Power and a Goblin on a Fork» («Асілак і блазан» – пераклад назвы наш – “Сугучча”) Джэрэмі Мачарскага былі перададзены ў падарунак усім арганізацыям, якія спрычыніліся да ўшанавання памяці Кастравіцкіх.

Партрэт Гіёма Апалінэра аўтарства беларускага мастака Адама Глобуса.

Фрагменты экспазіцыі.
 

Гасцей вітае дырэктар Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры Міхаіл Рыбакоў.

Вядучая імпрэзы, куратар праекта Эліна Свірыдовіч.

Куратар экспазіцыі Вольга Гулева.

Падчас урачыстасці было падпісана пагадненне аб супрацоўніцтве Нацыянальнага гістарычнага архіва і Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры.

Выдавец, перакладчык, укладальнік серыі «Паэты планеты» Зміцер Колас распавёў пра постаць Гіёма Апалінэра, прачытаў яго вершы па-французску і па-беларуску,  выказаў спадзеў на выданне больш грунтоўнага тома аўтара ў Беларусі, падкрэсліў што для гэтага ўжо падрыхтаваны пераклады.

Са сваімі перакладамі з Гіёма Апалінэра выступіў літаратуразнаўца і перакладчык Лявон Баршчэўскі.

Песняй-прысвячэннем, стылізаванай пад французскі шансон, завершыў мерапрыемства бард, рок-музыка Раман Арлоў.

Выстава будзе дзейнічаць да 10 кастрычніка 2020 года па адрасе г. Мінск, вул. Багдановіча, 13.

 

Марына Варабей, фота аўтара

Прочитано 352 раз