Четверг, 03 12 2020
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

«Вялікая Айчынная вайна і пасляваенны час у беларускай літаратуры». Канферэнцыя да 95-годдзя Івана Навуменкі

  • Суббота, 12 сентября 2020 18:19

Інстытут літаратуразнаўства імя Янкі Купалы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Запрашае Вас прыняць удзел у  МІЖНАРОДНАЙ НАВУКОВАЙ КАНФЕРЭНЦЫІ «Вялікая Айчынная вайна і пасляваенны час у беларускай літаратуры», прысвечанай 95-годдзю з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі Івана Навуменкі  

Канферэнцыя адбудзецца 15–16 кастрычніка 2020 года.

Плануецца абмеркаванне  наступных праблем:  

  1. Жанрава-стылёвыя пошукі беларускай літаратуры ХХ і ХХІ стагоддзя ў асэнсаванні тэмы Вялікай Айчыннай вайны і праблем пасляваеннага часу.
  2. Вялікая Айчынная вайна ў жыцці і творчасці пісьменнікаў. Феномен аўтабіяграфічных і дакументальна-мастацкіх твораў.
  3. Творчасць Івана Навуменкі ў літаратурным, духоўным і сацыякультурным кантэксце ХХ – пачатку ХХІ  стагоддзя: кантакты, паралелі, палеміка, узаемадзеянні і ўплывы.
  4. Акадэмік І.Я. Навуменка вучоны і грамадскі дзеяч.
  5. Іван Навуменка і сучаснасць: новыя аспекты рэцэпцыі творчасці.
  6. Тэматыка Вялікай Айчыннай вайны і творчасць Івана Навуменкі ў адукацыйным працэсе. Сістэмны падыход да вывучэння літаратуры як віду мастацтва ў школе і ВНУ.
  7. Літаратуразнаўчыя, культуралагічныя, лінгвістычныя падыходы да асэнсавання твораў на ваенную тэматыку.  

Рабочыя мовы – беларуская, руская, польская, украінская.  

Заяўкі на ўдзел у канферэнцыі і тэксты дакладаў у электронным выглядзе дасылайце, калі ласка, да 5 кастрычніка 2020 года.  

Тэкст даклада неабходна даслаць у электронным выглядзе на адзін з электронных адрасоў: addzel_XX-XXIst@tut.by або leman@tut.by

 

Аргкамітэт пакідае за сабой права адбору матэрыялаў для публікацыі.

 

Для замежных, іншагародніх і ўдзельнікаў канферэнцыі з іншых устаноў прадугледжана завочная форма ўдзелу ў канферэнцыі.

 

Адрас Аргкамітэта: 220072  г.Мінск, вул. Сурганава 1/2,  пакой 715

(аддзел беларускай літаратуры ХХ і ХХІ стст.)

 

Тэлефоны:   8-017-284-28-76 - аддзел;

8-017-332-18-02 - вучоны сакратар інстытута.

АРГКАМІТЭТ

 

 

 

ЗАЯЎКА НА ЎДЗЕЛ У КАНФЕРЭНЦЫІ

 

(Для тых, хто яшчэ хацеў бы далучыцца да ўжо заяўленых удзельнікаў)

 

 

  1. Прозвішча, імя, імя па бацьку………………………………………………

 

  1. Месца працы, пасада………………………………………………………...

 

  1. Вучонае званне……………………………………………………………...

 

  1. Тэма даклада…………………………………………………………………

 

……………………………………………………………………………………

 

  1. Службовы адрас і тэлефон…………………………………………………

 

  1. E-mail…………………………………………………………………………

 

 

Патрабаванні да афармлення матэрыялаў

 

Аб’ём даклада да 7 старонак (15 000 знакаў з прабеламі) , набраных у рэдактары Word for Windows, захаваных у фармаце RTF праз 1,5  інтэрвала шрыфтам Times New Roman 14.

Першы радок справа – ініцыялы і прозвішча аўтара, горад. Наступны радок назва матэрыялу (вялікімі літарамі). Праз радок друкуецца тэкст матэрыялу са стандартнымі адступленнямі.

Спасылкі даюцца ў тэксце ў квадратных дужках. Першая лічба нумар са спіса літаратуры, наступныя лічбы старонкі. Напрыклад: [4, с. 125].

Спіс літаратуры, калі ён ёсць, даецца пасля асноўнага тэксту ў алфавітным парадку.

Пасля тэксту даклада таксама падаюцца звесткі пра аўтара (прозвішча і ініцыялы поўнасцю, вучоная ступень, вучонае званне, месца працы, горад, краіна).

 

 

Прочитано 717 раз