Вторник, 18 02 2020
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

XXVII Мінская міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш: Колькасць наведвальнікаў за чатыры дні працы

  • Суббота, 08 февраля 2020 21:24

Сёлетняя, 2020 года, Мінская міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш праходзіць з удзелам Расійскай Федэрацыі як Краіны – Ганаровага госця і Злучаных Штатаў Амерыкі як Краіны – Цэнтральнага Экспанента. Удзельнічаюць выдаўцы, паліграфісты, пісьменнікі болей як з 30 краін свету. 

За чатыры дні XXVII Мінскую міжнародную кніжную выстаўку-кірмаш наведалі больш за 50 тысяч чалавек. У першы дзень – у сераду, 5 лютага, -- 11 600 наведвальнікаў. У чацвер, 6 лютага, -- 12 100 чалавек. А 7 лютага, у пятніцу, -- 13 900 чытачоў, а ў суботу, 8 лютага, -- 18 900. Такім чынам, усяго – 57 500 наведвальнікаў. Лічба ўражлівая – адпаведна выстаўку можна параўноўваць з падобнымі форумамі ў Маскве і Санкт-Пецярбургу. А таксама – у Львове. Наперадзе – яшчэ дзень працы кніжнага форума. Будзем спадзявацца, што ў нядзелю выстаўку наведае шмат цікаўных да кнігі, чытання мінчан і гасцей сталіцы. 

Сапраўды, на выстаўцы ёсць што паглядзець і набыць. Кнігі на стэндах – на самыя розныя густы і самыя розныя высокія запатрабаванні. Сярод гасцей выстаўкі – расійскія пісьменнікі Таццяна Усцінава, Мікалай Далгаполаў, Аляксандра Марыніна і шмат хто яшчэ. 

Сяргей Шычко

Прочитано 173 раз