Вторник, 18 02 2020
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

XXVII Мінская міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш: Прэзентавана першая кніга бангладэшскага паэта ў Беларусі

  • Суббота, 08 февраля 2020 23:58

На Цэнтральнай пляцоўцы на Мінскай кніжнай выстаўцы-кірмашы прэзентавана кніга бангладэшскага паэта Казі Назрулы Іслама «Мой маніфест».

Кніга вершаў паэта, які з’яўляецца сімвалам нацыянальнай культуры, літаратуры Бангладэш, упершыню выйшла ў Беларусі – і яшчэ ў перакладзе на беларускую мову. Перакладчыца – Марыя Кобец. «Мастацкая літаратура» надае надзвычайную ўвагу публікацыі перакладаў з розных нацыянальных літаратур свету.

Ігар Бузоўскі

Сангіта Бахадур

На прэзентацыі выступілі Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Індыі ў Рэспубліцы Беларусь спадарыня Сангіта Бахадур (дарэчы, яна і сама пісьменніца). Гэта невыпадкова, бо бенгальскі паэт Казі Назрула Іслам доўгі час жыў у Індыі. Сваімі вершамі ён спрыяў развіццю нацыянальна-вызваленчага руху ў Індыі. Высокую адзнаку творчасці паэта даў лаўрэат Нобелеўскай прэміі Рабіндранат Тагор, які і свае песні прысвяціў маладшому творцу. А калі Бангладэш набыла незалежнасць, Казі Назрула пераехаў у яе сталіцу – Даку. Сваімі развагамі пра творчасць бангладэшскага паэта падзяліліся перакладчыца Марыя Кобец Віктар Шніп, які прачытаў верш, прысвечаны класіку бангладэшскай літаратуры. На сустрэчы ў знак выдання кнігі «Мой маніфест» гасцямі былі паэт і перакладчык Навум Гальпяровіч, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь паэт Мікола Мятліцкі, мастак Каміль Камал, які сваімі графічнымі работамі праілюстраваў кнігу бангладэшскага паэта.

Алесь Карлюкевіч

Фота Дзмітрый Елісееў

Прочитано 156 раз