Воскресенье, 09 08 2020
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Змітрок Бядуля ў туркменскай прасторы  

  • Воскресенье, 07 июня 2020 01:03

На старонках новых нумароў літаратурна-мастацкага часопіса «Дунья эдэбіяты» – ізноў публікацыі беларускіх аўтараў.  

У трэцім нумары «Дунья эдэбіяты» («Сусветная літаратура») (часопіс выходзіць адзін раз у два месяцы; трэці нумар – за май-чэрвень) надрукаваны пераклад апавядання Змітрака Бядулі ў перакладзе на туркменскую мову. Пра гэта паведаміў у Беларусь супрацоўнік рэдакцыі аўтарытэтнага і досыць тыражнага літаратурнага туркменскага выдання празаік і перакладчык Максат Бяшымаў.

«А яшчэ, дадае ў сваім электронным лісце М. Бяшымаў, мы ўжо вярстаем чацвёрты нумар «Дунья эдэбіяты», які пабачыць свет на пачатку жніўня. І на яго старонках – пераклады вершаў Уладзіміра Караткевіча, якія ажыццявіў Джумагельды Мулкіеў. У гэтым нумары – і артыкул беларускага журналіста Алеся Карлюкевіча, у якім расказваецца пра рускага паэта, перакладчыка Уладзіміра Паўлінава – падарожніка па бязмежных прасторах Каракумскага краю.

«Дунья эдэбіяты» («Сусветная літаратура») – выданне, якое па-сапраўднаму сябруе з беларускай літаратурай. На старонках часопіса за апошнія дзесяць гадоў былі надрукаваны пераклады твораў Якуба Коласа, Янкі Купалы, Сяргея Законнікава, Міколы Мятліцкага, Алеся Бадака і іншых паэтаў і празаікаў.

 

Сяргей Шычко

 

 

 

 

 

 

 

 

Прочитано 765 раз