Суббота, 08 08 2020
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

500 гадоў беларускага кнiгадрукавання. Артыкулы, эсэ, вершы

  • Понедельник, 30 октября 2017 08:51

500 гадоў беларускага кнiгадрукавання. Артыкулы, эсэ, вершы. Мiнск, Мастацкая лiтаратура, 2017.

У юбiлейны для беларускай кнiгi год выданняў на гэтую тэму хапае. Манаграфii, альбомы, п’есы... Выдавецтва «Мастацкая лiтаратура» прадставiла яшчэ адзiн свой праект. У аснове яго — навуковае даследаванне Ларысы Доўнар, але гэта толькi частка кнiгi. Яе складалi, быццам яркi вiтраж, у якiм паўстаюць постацi выдаўцоў, асветнiкаў, пiсьменнiкаў.

Эсэ пра Еўфрасiнню Полацкую, Мiколу Гусоўскага, Рыгора Хадкевiча перамяжаюцца вершамi пра Пятра Мсцiслаўца, Сымона Буднага, Яна Чачота. Чытач даведаецца пра Аляксандра Рыпiнскага, якi вынайшаў лiтару «ў», i пра лёс «Дудкi беларускай» Францiшка Багушэвiча, пра выдавецтва братоў Бейлiных — мiж iншым яны мелi сваю кнiгарню ў Мiнску, у якой налiчвалася да 5 тыс. тамоў найноўшых твораў сучасных пiсьменнiкаў. Менавiта Бейлiны выдалi «Гапона» В.Дунiна–Марцiнкевiча.

Цiкава прачытаць i пра магчымую фальсiфiкацыю Радзiвiлаўскага летапiсу: яе прыпiсваюць паэту Андрэю Рымшы, якi выконваў замову сваiх уладароў Радзiвiлаў. Няўжо летапiсец Нестар — усяго толькi фальсiфiкацыя? У цудоўным запiсе Максiма Лужанiна Колас прызнаецца, як пiсаў «Сымона–музыку», Вацлаў Ластоўскi ўспомнiць пра Максiма Багдановiча, Сцяпан Александровiч раскажа пра Кузьму Чорнага, а Шамякiн распавядзе пра сябе сам.

Знайшлося месца i мастакам — узорам лепшага афармлення кнiг, i невялiчкай экскурсii па Полацкiм музеi гiсторыi кнiгадрукавання. У кнiзе ўвогуле вельмi шмат iлюстрацый, i выдадзена яна дыхтоўна. Зразумела, ёсць тут старонкi, прысвечаныя Францыску Скарыне. Iх узялi з працы легендарных даследчыкаў Мiколы Прашковiча i Сцяпана Александровiча.

А ў раздзеле пра сучасны перыяд беларускага кнiгадрукавання цiкавы бонус: фотаздымак з пасяджэння журы Нацыянальнага конкурсу «Мастацтва кнiгi». Вы зазiрнеце, так бы мовiць, у кулуары самай прэстыжнай беларускай прэмii кнiгавыдаўцоў.

Людмила Рублевская

Источник: СБ

Прочитано 821 раз