Пятница, 04 12 2020
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Беларусь і ўвесь свет: Родныя адрасы ў краінах Цэнтральнай Азіі

  • Пятница, 16 октября 2020 12:36

У нашай краіне існуе падпраграма «Беларусы замежжа» Дзяржаўнай праграмы «Культура Беларусі». Менавіта гэты праект прадугледжвае і кніжныя выданні, што расказваюць пра повязі нашай краіны з усім светам.

У межах дадзенай падпраграмы ў Выдавецкім доме «Звязда» падрыхтавана да друку другая кніга зборніка «Родны небасхіл у сэрцы». Першая выйшла месяц таму і была прысвечана беларуска-расійскім гістарычным, культурным, гуманітарным сувязям. Другая кніга – а яна, як і папярэднія выданні, – выйшла ў серыі «Адрасы Беларусы ў свеце». Пад адной вокладкай гэтым разам расказваецца пра повязі Беларусі, народа нашай краіны з дзяржавамі Цэнтральнай Азіі – Казахстанам, Узбекістанам, Кыргызстанам, Таджыкістанам, Туркменістанам.

Адкрыйце чарговую кнігу – і на старонках «Роднага небасхіла ў сэрцы» вас чакаюць сустрэчы з ураджэнцамі Міншчыны, Магілёўшчыны, Гродзеншчыны, іншых куточкаў Беларусі, якія пакінулі свой след у гарачай старонцы. А гэта – і блізкія да нас сучаснікі: краязнавец, гістарычны пісьменнік Мікола Калінковіч з Лунінеччыны, беларускі і рускі паэт Міхась Карпенка з Хоцімшчыны, гістарычны празаік Леанід Чыгрын з віцебскага Асінторфа, паэтэса, публіцыст Любоў Шашкова з Акцябршчыны… Пра слынных сыноў і дачок Беларусі расказваецца ў нарысах, эсэ лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі Алеся Марціновіча, краязнаўца Алеся Карлюкевіча. Іх тэксты прысвечаны падарожнікам, пісьменнікам, артыстам, дзеячам навукі, ваеначальнікам Гераніму Пацэвічу, Адаму Сузіну, Сымону Хурсіку, Адольфу Янушкевічу, Мірону Вольскаму, Аляксандру Ходзьку… Чытаючы такія нарысы, часам дзіву даешся, на што здольны былі нашы прашчуры, нашы блізкія і далёкія суайчыннікі.

У кнізе «Родны небасхіл у сэрцы: знаёмстывы, адкрыцці, дыялогі» (кніга другая) расказваецца і пра тых сяброў нашай краіны, якія спрыяюць у сваіх старонках пашырэнню ведаў пра Беларусь і беларускую культуру: пра Святлану Ананьеву, Кайрата Бакбергенава, дактароў філалагічных навук Нурдаулета Акыша з Казахстана, Алімжана Хамраева, члена Саюза пісьменнікаў Беларусі і Саюза пісьменннікаў Таджыкістана Ато Хамдама, перакладчыцу Бягуль Анабаеву, празаіка Максата Бяшымава, паэта Агагельды Алананазарава, дзіцячага пісьменніка Касыма Нурбадава з Туркменістана, перакладчыцу, гістарычнага раманіста Рысалат Хайдараву, журналсіта Кучкора Наркабіла з Узбекістана…

Змешчаны цэлы шэраг гутарак, якія, безумоўна, адлюстроўваюць міжнародныя стасункі беларускай культуры, беларускай літаратуры.  Пра зацікаўленасць светам беларускага мастацкага слова расказваюць  літаратары, кніжнікі Жанарбек Ашымшан, Авут Масімаў, Жанат Сейдуманаў… Менавіта дзякуючы іх творчым, арганізацыйным намаганням у Цэнтральнай Азіі і сёння выходзяць пераклады твораў беларускіх класікаў і сучасных літаратараў на розныя мовы – і асобнымі кнігамі, і на старонках літаратурна-мастацкіх і грамадска-палітычных газет і часопісаў. Дзякуючы іх руплівасці жыхары гэтых дзяржаў набываюць магчымасць разгледзець калектыўны мастацкі партрэт Беларусі, беларускага народа., адкрыць для сябе менталітэт беларусаў.

 

Мікола Раўнапольскі

 

 

Прочитано 333 раз