Воскресенье, 05 04 2020
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Да 180-годдзя Францішка Багушэвіча

  • Понедельник, 16 марта 2020 08:18

Францішак Багушэвіч – наш гонар і наша сумленне.
У. Содаль

Набліжаецца 180-гадовы юбілей нашага вядомага паэта і публіцыста Францішка Багушэвіча. Да гэтай знамянальнай даты, якая будзе адзначацца 21 сакавіка, Нацыянальная бібліятэка падрыхтавала электронны рэсурс.

“Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі!” – менавіта гэтыя вядомыя кожнаму беларусу словы з прадмовы да першага зборніка вершаў Ф. Багушэвіча “Dudka białaruskaja” паслужылі асновай для назвы. Гэта самае поўнае выданне, дзе ўпершыню ў такім аб’ёме сабраны матэрыялы пра Францішка Багушэвіча.

Bahushevich-mieniu.jpg

Кожны знойдзе ў гэтым рэсурсе тое асаблівае, што яго зацікавіць і закране: тут можна пагартаць электронныя старонкі першых прыжыццёвых выданняў паэта, паглядзець на яго вачыма мастакоў, пранікнуцца зместам лістоў і рукапісаў самога Францішка Багушэвіча, даведацца пра ўшанаванне яго памяці. У выданне ўвайшлі копіі фатаграфій паэта з фондаў Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры.

Listy-Bahushevicha.jpg

Беларусам трэба трэба ведаць і памятаць пра сваю спадчыну, захоўваць і збіраць яе. Наша электроннае выданне будзе карысным для шырокага кола карыстальнікаў, спатрэбіцца ў адукацыйных мэтах, зацікавіць настаўнікаў школ і каледжаў, стане дапаможнікам для студэнтаў, а таксама будзе актуальным для даследчыкаў і навукоўцаў.

Bahushevich.jpg
1-е фота – Францішак Багушэвіч. 1890-я гг.
2-е фота – Францішак Багушэвіч. 1946 г. Мастак П.А. Сергіевіч. З фондаў Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы

Электроннае выданне "Не пакідайце ж мовы нашай беларускай…" можна набыць па падпісцы або купіць у кіёску, размешчаным на 1-м паверсе каля галоўнага ўвахода. Рэжым работы кіёска адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.

Давайце шанаваць і збіраць нашу спадчыну разам!

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 43.

Матэрыял прадастаўлены інфармацыйна-аналітычным аддзелам Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Крыніца: Нацыянальная бібліятэка Беларусі

 

Прочитано 83 раз