Суббота, 15 08 2020
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

«Дарогамі Міра – дарогамі дабрыні»

Сярод іншых інцыятыў ў Музеі «Замкавы комплекс “Мір”» разгорнута і такая – VIII Міжнароднае свята аматараў рэтра-матацыклаў «Кола часу-2020». Пройдзе яно на тэрыторыі музейнай установы і ў яе ваколіцах у Карэліцкім і Навагрудскім раёнах 1 жніўня. Пачатак – а 10-й гадзіне.

Спярша гасцям і ўдзельнікам свята будзе прадстаўлена выстаўка рэтра-матацыклаў на тэрыторыі музея «Замкавы комплекс “Мір”». А 13-й гадзіне адбудзецца выезд удзельнікаў на рэтра-матацыклах на экскурсію ў Любчу і Навагрудак. Паездка зойме пяць гадзін. А 18.30 удзельнікі праекта ізноў збяруцца ў музеі «Мір». Праз паўгадзіны ўсіх чакае канцэрт джазавай музыкі.

‒ Нам вельмі цікавая такая ініцыятыва, ‒ анансуе будучую падзею дырэктар установы «Музей “Замкавы комплекс “Мір”» Аляксандр Лойка. – Па-першае «Кола часу-2020» невыпадкова завітвае да нас. Адзін з апошніх гаспадароў замка якраз і цікавіўся матацыклетнай справай, меў добры па тым часе матацыкл. Па-другое, разам з удзельнікамі свята пастараемся прыцягнуць увагу на ўстойлівы характар такога праекта, як Мірскае музейнае кола. У нашых мясцінах прыгожы гістарычны ландшафт. Навокал досыць шмат цікавых сядзіб. Узяць адну толькі Карэліччыну – тут і Варонча, Жухавічы, Мядведка, Асташын, Райца, Турэц… Так што, трэба выбудоўваць пэўнае кола. Спярша такім фарматам: Мір – Любча – Навагрудак – Мір. Ёсць што паказаць, ёсць пра што расказаць. У самім паветры сканэнтравана гістарычная памяць. Адным словам, запрашаем на свята рэтра-матацыклаў!..

Аляксандра Цітавец

Прочитано 631 раз