Вторник, 21 11 2017
Войти Регистрация

Войти в аккаунт

Логин *
Пароль *
Запомнить меня

Создать аккаунт

Обязательные поля помечены звездочкой (*).
Имя *
Логин *
Пароль *
Подтверждение пароля *
Email *
Подтверждение email *
Защита от ботов *

“Скарынаўскія чытанні 2017” прайшлі ў Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце

  • Четверг, 07 сентября 2017 14:55

 

Будучыя інжынеры-паліграфісты, арганізатары кнігавыдавецкай спрвы, рэдактары кнігі, адным словам, усе, лёсам каго становіцца вытворчасць, нараджэнне кнігі, звяраюць свае памкненні з імем і спадчынай Францыска Скарыны, з гісторыяй і сучасным летапісам добрых кніжных спраў. Як сведчанне на тое – сустрэча міжнароднага ўзроўню. У Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце завершыў сваю працу двухдзённы Міжнародны форум – трэці па ліку – “Скарынаўскія чытанні 2017: кніга ў медыйнай прасторы”. Праводзіцца ён на базе факультэта прынттэхналогій і медыякамунікацый. З прывітальным словам да ўдзельнікаў форума выступіў намеснік міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь Аляксандр Карлюкевіч. Вёў рэй на чытаннях кандыдат філалагічных навук Уладзімір Куліковіч, вядомы ў нашай краіне мовазнаўца, культуролаг, публіцыст.

У аўдыторыях, дзе працавалі ўдзельнікі чытанняў, канешне ж, было шмат моладзі, студэнтаў і нават школьнікаў, гімназістаў. Што прыкметна вылучае гэты навуковы і творчы праект сярод іншых мерапрыемстваў юбілейнага характару ў знак 500-годдзя беларускага кнігадрукавання? Вучоныя, аспіранты, студэнты прадставілі на абмеркаванне цэлы шэраг актуальных тэм, якія звязаны з раскрыццём сучасных тэхналагічных тэмаў у кніжнай справе. Як прыклад – наступныя даклады і выступленні: “Інфармацыйныя тэхналогіі кнігадрукавання і экспертыза якасці”; “Вызначэнне тыражнай якасці форм афсетнага друку”; “дызайн і канструктыўныя асаблівасці кнігі ў сучаснай медыйнай пратсоры”; “Арганізацыя вытоврчасці кніг з выкарыстаннем лічбавых тэхналогій” і інш. Удзел у чытаннях прынялі навукоўцы не толькі Беларусі, але і Расіі, Украіны, Польшчы. З Расійскай Федэрацыі прыехалі кнігазнаўцы з Санкт-Пецярбурга, Томска, Калугі.  І гэта не выпадкова. У “Скарынаўскіх чытанняў…” Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага універсітэта – высокі рэйтынг, высокі аўтарытэт. З нагоды іх правядзення універсітэцкая бібліятэка разгортвае выстаўку кніжных рарытэтаў, старых кніг з уласнай калекцыі. Сёлета быў падрыхтаваны і адмысловы бібліяграфічны паказальнік, прысвечаны кнігазнаўчай літаратуры. Такая атмасфера агульнай зацікаўленасці вывучэннем гісторыі кнігі, несумненна, спрыяе найболей высокаму патэнцыялу ўдзельнікаў чытанняў.

Варта зазначыць, што многія тэмы выступленняў на чытаннях прысвечаны гісторыі беларускай кнігі і адпаведна – гісторыі беларускай літаратуры. “Семантыка-стылістычны патэнцыял каларытных эпітэтаў “зялёны” і “сіні” ў паэме Якуба Коласа “Новая зямля” – назва даклада студэнткі Я. Валкоўскай і кандыдата філалагічных навук В. Русак (БДТУ). “Вершы А. Пісьмянкова ў ілюстрацыях У. Бутрамеева: шляхі візуалізацыі паэтычнага радка” – выступленне аспіранткі Т. Мотрэнка (БДТУ). Пра перакладную мастацкую літаратуру ў Савецкай Беларусі – размова ў дакладзе аспіранта БДТУ Я. Лабохі.

  • Лічу, што наш навуковы, творчы праект становіцца важкім сацыяльным і грамадскім клопатам, – зазначае кандыдат філалагічных навук Уладзімір Куліковіч. – Такім чынам мы прыцягваем студэнцкую моладзь да чытання, развіваем прастору кнігазнаўства, падказваем усім, што прафесіі, звязаныя з нараджэннем кнігі, паліграфічнай і выдавецкай справай, маюць сваю вагу, носяць прэстыжны характар.

Будзем спадзявацца, што і надалей Скарынаўскія чытанні ў Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце стануць пляцоўкай для паяднання памкненняў у вывучэнні кнігазнаўства як беларускімі даследчыкамі, так і іх калегамі з суседніх краін. Хацелася б, каб да вучоных, аспірантаў з Расіі, Польшчы, Украіны, якія прадстаўніча ўдзельнічалі ў чытаннях, далучыліся спецыялісты з Літвы, Латвіі, Эстоніі, а мо нават – і Чэхіі, Славакіі, Румыніі, Германіі.

Сяргей Шычко

Прочитано 188 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии