Четверг, 14 12 2017
Войти Регистрация

Войти в аккаунт

Логин *
Пароль *
Запомнить меня

Создать аккаунт

Обязательные поля помечены звездочкой (*).
Имя *
Логин *
Пароль *
Подтверждение пароля *
Email *
Подтверждение email *
Защита от ботов *

“Полымя”: пляцоўка для міжнароднай літаратурнай супольнасці

  • Среда, 20 сентября 2017 10:18

Сёлета літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны часопіс “Полымя” адзначае свой юбілей: старэйшаму літаратурнаму выданню краіны – 95 гадоў.

Пагадзіцеся, уражлівая падзея. Далёка не кожнае з літаратурных выданняў на постсавецкай прасторы мае такую доўгую па часе гісторыю. Напрыклад, шмат якія з вядомых нам расійскіх літаратурных часопісаў пачалі выдавацца шмат пазней, чым “Полымя”. Гэта датычыцца і літаратурна-мастацкіх выданняў у краінах Цэнтральнай Азіі – Узбекістане, Казахстане, Туркменістане, Таджыкістане, Кыргызстане. А некаторыя выданні спынілі сваё існаванне ўжо ў постсавецкі час.

Традыцыйна часопіс “Полымя” вызначаўся ўвагай да іншых літаратур. На старонках выдання ў перакладзе на беларускую мову друкаваліся паэты і празаікі розных краін свету. Традыцыя доўжыцца і зараз. Гэта відаць і па рубрыках часопіса: “Галасы свету”, “Сугучча”.

Давайце зазірнём у змест выдання хаця б за 2016 год, каб агледзець стасункі выдання і адпаведна беларускай літаратуры з усім светам.

“Галасы свету” праз пераклады з іспанскай Уладзіміра Мазго, Юліі Алейчанка і Адама Шостака ў другім нумары за 2016 год прэзентуюць паэзію Хорхэ Карэра Андрадэ. Пэўна, гэта першая публікацыя ў Беларусі знакамітага эквадорскага паэта. Хорхэ Андрадэ Карэра нарадзіўся ў Кіто 28 верасня 1903 года. Вучыўся ў Францыі і Іспаніі. У 1927 – 1928 гады узначальваў Сацыялістычную партыю Эквадора (у 24 гады!). Пасля падарожнічаў па свеце. Служыў консулам у Перу, Францыі, Японіі, ЗША. Працаваў амбасадарам у Венесуэле, Вялікабрытаніі, Нікарагуа, Францыі, Бельгіі, Нідэрландах. Быў міністрам замежных спраў Эквадора (1966 – 1967). А першы свой зборнік вершаў выдаў у 1922 годзе – “Нявыказанае возера”. Пісаў прозу. Займаўся гістарычнай публіцыстыкай – выдаў кнігі “Галерэя містыкаў і паўстанцаў”, “Казачная дзяржава Кіто”. Адна з кніг эквадорскага мастака слова носіць назву “Чалавек планеты”. Вось чалавек планеты – выдатны эквадорскі паэт і прыйшоў у Беларусь…

Андрэй Касцюкевіч пераклаў з нямецкай мовы вершы Лу Андрэаса-Саламэ. Мікола Мятліцкі – паэтычныя радкі казахскага паэта Нурлана Аразаліна. Дарэчы, у большай ступені у “Полымі” з перакладных твораў прысутнічалі проза і паэзія постсавецкіх літаратур. Юлія Алейчанка пераклала два апавяданні азербайджанскага пісьменніка Сеймура Байджана. Адам Шостак – вершы украінскай паэтэсы Валянціны Казак. Валерыя Радунь – вершы чачэнскай паэтэсы Лулы Куні. Сяргей Панізнік прапанаваў увазе чытачоў падборку вершаў украінскай паэтэсы Аксаны Шалак. Адам Шостак пераўвасобіў паэзію кыргыза Суеркула Тургунбаева. Надрукаваны ў “Галасах свету” і ўрывак з рамана вядомага сучаснага рускага празаіка Яўгена Шышкіна “Добраахвотнікам у штрафбат” – раман носіць назву “Д’яблава душа”. А яшчэ Расію прадстаўляюць вершы Андрэя Пермякова (перакладчык – Адам Шостак).

Прыкметнай падзеяй леташняга года ў “Полымі” з’яўляецца публікацыя артыкула азербайджанскага літаратуразнаўцы Ірады Мусаевай “Літаратура жанчыны вайны” – пра творчасць лаўрэата Нобелеўскай прэміі Святланы Алексіевіч. Публікацыі папярэднічае гутарка з Ірадай Мусаевай. Між іншым, для “Полымя” традыцыйнымі з’яўляюцца стасункі з навукоўцамі замежа. У другім нумары за 2016 год выступае з артыкулам “Ізгой ва ўкраінскай прозе 90-х гг. XX стагоддзя” украінскі празаік, публіцыст, літаратуразнаўца Уладзімір Даніленка. А доктар філалагічных навук Цімафей Ліякумовіч (ЗША) выступае з артыкулам “Беларускі Аляксандр Пракоф’еў”.

Знайшлося ў “Полымі” у 2016 годзе і месца новаму перакладу з рускай класікі – у раздзеле “Спадчына” змешчаны пераклад урыўку з “Яўгенія Анегіна”. Перакладчыца – беларуская паэтэса Валянціна Аколава, якая заўчасна пайшла з жыцця некаторы час назад.

Такая ўвага да літаратур іншых народаў спрыяе развіццю і перакладчыцкіх памкненняў беларускіх пісьменнікаў, дазваляе шырэйшай зрабіць палітру родных моўных сродкаў. І, канешне ж, такая ўвага спрыяе развіццю цікаўнасці беларускага чытача да іншых літаратур. Застаецца спадзявацца на засваенне перакладчыкамі “Полымя” іншых літаратур і іншых моў. У 2016 годзе ў часопісе былі прадстаўлены руская, чачэнская, нямецкая, эквадорская, пакістанская, украінская, азербайджанская, кыргызская, казахская, сербская нацыянальныя літаратуры.

Алесь Карлюкевіч

Прочитано 184 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии