Вторник, 23 10 2018
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *
×

Предупреждение

JUser: :_load: Не удалось загрузить пользователя с ID: 834

Выйшла чарговая кніга ў серыі «Асобы»

  • Пятница, 02 февраля 2018 09:41

У пярэдадзень ХХV Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу, якая будзе працаваць з 28 лютага па 4 сакавіка ў беларускай сталіцы па праспекце Пераможцаў, 14, выдавецтва «Адукацыя і выхаванне» зрабіла выдатны падарунак чытачам. Выйшла чарговая кніга ў серыі «Асобы».

Гэтым разам зборнік прысвечаны афіцэру-«афганцу» Уладзіміру Гаркаваму. Пад адной вокладкай — аповесць Уладзіміра Гаркавага «Афганістан: без грыфа «сакрэтна» і нарысы, выказванні калег, знаёмых савецкага разведчыка і нашага земляка, які ўжо ў мірным жыцці стаў паспяховым банкірам. У прадмове да кнігі дырэктар «Адукацыі і выхавання» Мікалай Супрановіч піша: «Асобай прынята называць чалавека, унутраныя якасці і ўчынкі якога робяць яго вартым павагі многіх людзей. Гэта, як правіла, чалавек унутрана моцны, глыбокі, з багатым духоўным светам, чалавек, які ўмее спачуваць і суперажываць, надзелены многімі талентамі, чалавек, які здольны быць паспяховым...» Усе гэтыя словы датычацца героя кнігі «Уладзімір Гаркавы: жыццё і лёс разведчыка». Не будзем пераказваць яе змест. Заўважым адно: праз аповеды самога Уладзіміра Гаркавага і праз выказванні розных знакамітых, вядомых нашых суайчыннікаў паўстае чалавек неардынарны, дзеяздольны. Тым кніга і цікавая, што літаральна кожная з яе старонак становіцца прадметам сур'ёзных разваг, прадметам захаплення ад таго, што ёсць сярод сучаснікаў годныя людзі, чый жыццёвы прыклад варты пераймання. Тым самым кніга павінна быць цікавая моладзі.

Некалькі слоў пра кніжную серыю «Асобы», заснавальнікамі якой ў свой час выступілі Мікалай Супрановіч і Уладзімір Ліпскі. Усяго пабачыла свет шэсць кніг-біяграфій, прысвечаных вядомым людзям Беларусі. Сярод герояў серыі — акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Віктар Парфёнаў, лідары аграрнага сектара нашай краіны Аляксей Скакун, Рыгор Бабчонак, двойчы Герой Савецкага Саюза, лётчык-касманаўт СССР Пётр Клімук, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь пісьменнік Уладзімір Ліпскі. Відавочна, што такая своеасаблівая бібліятэка будзе мець працяг. Ужо сёння можна смела гаварыць пра тое, што без кніг такога кшталту не абысціся ў арганізацыі выхаваўчай работы ў агульнаадукацыйнай школе. І сярод нашых сучаснікаў ёсць з каго браць прыклад.

Сяргей ШЫЧКО

Крыніца: zviazda.by

 

Прочитано 357 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии