Четверг, 24 05 2018
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Выйшла ў свет новая кніга Таццяны Мушынскай

  • Понедельник, 16 Апрель 2018 12:33

У выдавецтве “Беларусь” выйшла новая кніга пісьменніцы, журналіста, тэатральнага крытыка Таццяны Мушынскай “Дыханне ранняй восені”.

Літаратурна-мастацкае выданне, выпуск якога ажыццёўлены па заказе і пры фінансавай падтрымцы Міністэрства інфармацыі, уключае аповесць, апавяданні, абразкі, мініяцюры, эсэ, падарожныя нататкі.

Сто гадоў назад на месцы цяперашняга метро “Грушаўка” стаялі  несамавітыя драўляныя хаты. Якім было жыццё іх жыхароў, пра што яны думалі, да чаго імкнуліся, як гадавалі дзяцей і выбіваліся з галечы?.. З цеплынёй распавядае аўтар пра сваіх бабулю і дзядулю, у побыце якіх натуральна спалучаліся прыкметы вясковага і гарадскога ладу жыцця.

Занатаваныя ў эсэ ўражанні аўтара ад вандровак за межы Беларусі пашыраць уяўленні чытача пра розныя краіны. Дзякуючы падарожным нататкам можна даведацца шмат цікавага пра самыя знакамітыя еўрапейскія адметнасці.

Крыніца: Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь

Прочитано 109 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии