Вторник, 22 05 2018
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Што ведаюць у Таджыкістане пра беларускую культуру і літаратуру?

Што ведаюць у Таджыкістане пра беларускую культуру і літаратуру? Наколькі вялікая цікавасць да нашага культурнага жыцця? Гэтыя пытанні мы адрасавалі Надзвычайнаму і Паўнамоцнаму Паслу Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Таджыкістан спадару Алегу Іванову.

— Не раз даводзілася казаць пра тое, што беларуская і таджыкская культуры вельмі блізкія, — распавёў Алег Мікалаевіч. — Кропля за кропляй — утворыцца возера, абвяшчае персідская мудрасць. Я бачу, што напаўненнем «возера» займаюцца дзеячы мастацтваў і ў нас, і ў Таджыкістане.

У 2007 і 2015 гг. у Таджыкістане прайшлі Дні культуры Рэспублікі Беларусь, а ў 2014 годзе — Дні беларускага тэлебачання. У 2008 і 2016 гг. у Беларусі адбыліся Дні культуры Рэспублікі Таджыкістан. Усцешна, што традыцыя правядзення такіх мерапрыемстваў захоўваецца па сёння і дазваляе казаць аб узаемнай шчырай цікавасці да культурных дасягненняў нашых народаў, імкненні ўмацоўваць і развіваць супрацоўніцтва паміж нашымі краінамі, адзначае Алег Іваноў.

У жніўні 2016 года адбыліся дзве паездкі ў Беларусь Саюза кампазітараў Таджыкістана для сумеснага запісу твораў з Дзяржаўным акадэмічным сімфанічным аркестрам Беларусі і Сімфанічным аркестрам Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Беларусі з нагоды святкавання 25-годдзя Дзяржаўнай Незалежнасці Таджыкістана. А ў канцы красавіка гэтага года ў Таджыкскім дзяржаўным акадэмічным тэатры оперы і балета імя С. Айні адбыўся канцэрт Ірыны Лой з Рэспублікі Беларусь.

Наша краіна рэгулярна бярэ ўдзел у Міжнароднай кніжнай выстаўцы «Китоби Душанбе» і Міжнародным фэсце лялечных тэатраў «Чодари хаёл».

Як паведаміў Алег Іваноў, актыўна развіваецца супрацоўніцтва ў наладжванні літаратурных мастоў: перакладаюцца кнігі, выдаюцца спецыяльныя выпускі газет і часопісаў. У Беларусі была выдадзена кніга «Подзвіг Эмамалі Рахмона». Дзякуючы пісьменнікам Ато Хамдаму і Алесю Карлюкевічу ў Таджыкістане двума выданнямі выйшла кніга «Дружба народов — дружба литератур». У Душанбэ таксама выйшлі кнігі Алеся Бадака, Георгія Марчука, Юрыя Сапажкова, Міколы Мятліцкага, Аляксея Дударава, у Мінску — зборнік апавяданняў і навел Ато Хамдама на беларускай мове «Жыццё не спыняецца», кніга сучасных аўтараў Таджыкістана на беларускай мове «Пад зоркай Рудакі», вершы Саідалі Мамура, Фарзоны і г.д.

— У маі рыхтуем Дні культуры і кіно Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Таджыкістан, — паведаміў Алег Іваноў. — Асабліва нас чакаюць у рэгіёнах Таджыкістана. Сёлета — у горадзе Вахдат.

У Таджыкістане кажуць: «кам бошаду соз бошад» — «хай будзе мала, але самае лепшае!» Як адзначыў спадар пасол, хоць беларускія майстры мастацтваў прыязджаюць з малымі праграмамі, усе іх выступленні сустракаюць на біс.

Падрыхтавала Інеса Петрусевіч

Крыніца: Літаратура і мастацтва

Загаловак у газеце: Толькі самае лепшае!

Прочитано 21 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии