Воскресенье, 16 12 2018
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Беларусь – Туркменістан: працяг супрацоўніцтва

У Міністэрстве інфармацыі Рэспублікі Беларусь адбылася рабочая сустрэча Міністра Аляксандра Карлюкевіч з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Туркменістана ў Рэспубліцы Беларусь  Назаргулы Шагулыевым.

Размова ішла пра супрацоўніцтва ў галіне мас-медыя паміж Беларуссю і Туркменістанам. Міністр інфармацыі А. Карлюкевіч звярнуў увагу на трывалы характар беларуска-туркменскіх літаратурных сувязяў на сучасным этапе. На старонках беларускай літаратурна-мастацкай перыёдыкі ў апошнія гады змешчаны творы сучасных паэтаў і празаікаў Туркменістана А. Аланазарава, К. Нурбадава, А. Кіршэна, А. Атабаева, а таксама – класікаў туркменскай літартуры Махтумкулі, народных паэтаў Туркменістана К. Курбанняпесава, Б. Худайназарава і інш. Выйшла асобным выданнем кніга вершаў Махтумкулі на беларускай мове. Для юных чытачоў Беларусі зроблены спецыяльны “туркменскі выпуск” часопіса “Бярозка”, выдадзена кніга вершаў і апавяданняў Касыма Нурбадава.

Туркменскі амбасадар звярнуў увагу на тое, што 2-3 кастрычніка 2018 адбудзецца ў сталіцы Туркменістана Міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш і навуковая канферэнцыя “Кніга – шлях супрацоўніцтва і прагрэса” і запрасіў беларускіх кніжнікаў да ўдзелу ў прэстыжным на постсавецкай пратсоры кніжным форуме.

Сяргей Шычко

Прочитано 294 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии