Суббота, 15 12 2018
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Сто вершаў: Мая малая радзіма

Зямля бацькоў, святая... : зборнік вершаў пра малую радзіму / уклад. Віктара Шніпа. — Мінск: Мастацкая літаратура, 2018. — 143 с. — (100 вершаў).

Паэтычная серыя «100 вершаў» толькі пачынае сваё жыццё. Выйшлі кнігі Міхася Стральцова, Пімена Панчанкі. І вось да чытача прыйшоў новы зборнік. Гэтым разам — калектыўны. Пад адной вокладкай — вершы беларускіх мастакоў слова розных пакаленняў: Канстанцыі Буйло («Люблю наш край, старонку гэту...»), Петруся Броўкі («Родныя словы»), Максіма Танка («Вёска мая»), Пімена Панчанкі («Зямля бацькоў»), Уладзіміра Караткевіча («Беларуская песня»)... А яшчэ — творы Анатоля Вярцінскага, Ніла Гілевіча, Рыгора Барадуліна, Васіля Зуёнка, Янкі Сіпакова, Уладзіміра Карызны, Міколы Маляўкі, Мар'яна Дуксы, Казіміра Камейшы, Віктара Гардзея, Раісы Баравіковай...

У вершах — сапраўдныя адрасы малой радзімы, літаратурная геаграфія беларускага краю. Хоць і піша, напрыклад, Алесь Бадак пра край свету, усё ж паэт знаходзіцца «на сцежцы палявой, / З якой відаць уся мая Айчына». І без свайго роднага кута любові і журбы паэт «у свеце заблудзіўся». Цеплыня паэтычных радкоў, бы чыстая крынічная вада, працінае, ўсё сэрца, кранае душу, кожнага з чытачоў вяртае да родных вытокаў, да родных сяліб.

Прымеркаваны да Года малой радзімы зборнік вершаў «Зямля бацькоў, святая...» багаты і на рэпрадукцыі карцін беларускіх мастакоў — Аркадзя Астаповіча, Апалінара Гараўскага, Вітольда Бялыніцкага-Бірулі, Вячаслава Кубарава, Пятра Данеліі, Барыса Аракчэева, Меера Аксельрода, Леаніда Шчамялёва.

Мікола Берлеж

Крыніца: Звязда

Прочитано 952 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии