Суббота, 15 12 2018
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Бярозкін — назаўсёды

  • Понедельник, 09 июля 2018 12:26

3 ліпеня споўнілася 100 гадоў з дня нараджэння Рыгора Саламонавіча Бярозкіна – аднаго з нашых выдатнейшых літаратурных крытыкаў.  У гонар гэтага юбілею часопіс “Маладосць” разам з Дзяржаўным музеем гісторыі беларускай літаратуры правялі вечар памяці “Паэзія – маё жыццё…”

На імпрэзе была прадстаўлена экспазіцыя кніг з дароўнымі надпісамі Рыгора Бярозкіна. Часам павучальныя, часам проста дасціпныя (але заўсёды вельмі далікатныя), гэтыя інскрыпты раскрываюць іх аўтара як інтэлектуала і, разам з тым, шчырага, пазбаўленага снабізма чалавека.  Менавіта такім – таленавітым, сціплым і добразычлівым – яго і запомнілі сябры і калегі, успаміны якіх гучалі ў гэты вечар.

Пра яго выключныя прафесійныя і чалавечыя якасці  гаварылі галоўны рэдактар часопіса “Маладосць” Святлана Воцінава і пісьменнік, галоўны дырэктар замежнага вяшчання Беларускага радыё Навум Гальпяровіч. Прагучала вельмі важная для разумення феномена Рыгора Саламонавіча думка: некалі кожны літаратар хацеў, каб пра яго напісаў Бярозкін.

Нягледзячы на тое, што Рыгор Саламонавіч праславіўся ў якасці крытыка, літаратуразнаўца і паэта, у яго талента была і яшчэ адна грань – перакладчыцкая. Падрабязна пра гэта расказаў вядучы навуковы супрацоўнік Дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва паэт Віктар Жыбуль.

Вядома ж, што гэта імпрэза не магла абысціся без паэзіі: Маргарыта Латышкевіч выступіла з уласным перакладам на беларускую мову верша Барыса Пастарнака “Плача мой сад” (“Плачущий сад”) – аднаго з любімых твораў Бярозкіна; Віктар Лупасін прачытаў перакладзены самім Бярозкіным верш Ізі Харыка; прагучаў верш Рыгора Барадуліна “Рыгор Бярозкін”.

Адной з разынак вечара стала выкананне Міхаілам Бараноўскім музычнай кампазіцыі на верш Алеся Наўроцкага.

Па той шчырай зацікаўленасці, якую імпрэза выклікала ў прысутных, можна меркаваць, што імя Рыгора Саламонавіча Бярозкіна назаўсёды ўпісана ў гісторыю беларуская літаратуры.

Кірыл Мяцеліца

"М"

 

Прочитано 242 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии