Суббота, 15 12 2018
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

У Вязынцы адзначылі ўгодкі Янкі Купалы

  • Понедельник, 09 июля 2018 16:00

7 ліпеня ў вёсцы Вязынка (Маладзечанскі раён) прайшло рэспубліканскае свята паэзіі, песні і народных рамёстваў "З адною думкаю аб шчасці Беларусі...". Па традыцыі купалаўскія чытанні, прысвечаныя 136-годдзю з дня нараджэння паэта, гарманічна спалучыліся з народным святам.

"Тут сабраліся ўлюбёныя ў Купалу людзі", — заўважыў паэт і перакладчык Уладзімір Скарынкін у пачатку канцэртнай праграмы. І сапраўды, прызнацца ў любові хацелася кожнаму: і гледачу, і выступоўцу. Купалаўскія і свае вершы са сцэны запаведніка прачыталі Віктар Шніп, Уладзімір Мазго, Навум Гальпяровіч, Мікола Шабовіч, Міхась Пазнякоў і іншыя беларускія пісьменнікі, музычныя творы выконвалі ансамбль "Маркаўчанка" і гурты "Арацэя" і "РАWА", якія ўдала перапрацавалі народныя матывы на сучасны лад.

Людзі пускаліся ў скокі, плялі вянкі на беразе ракі, цешыліся салодкай ватай і проста адпачывалі на прыродзе. "Прыязджаю сюды амаль што кожны год, — расказвае студэнтка БДЭУ Дзіяна Дзяўго, — Тут заўсёды вельмі ўтульна і атмасферна. Можна пабачыць шмат цікавых людзей, добра правесці час і дакрануцца да калыскі даўніны". Дарэчы, "дакрануцца да калыскі" можна было і ў прамым сэнсе: купалаўскі мемарыяльны запаведнік "Вязынка" праводзіў экскурсіі. Супрацоўнікі расказвалі і пра песняра, і пра вёску, і пра гісторыю стварэння музея. Сёлета споўнілася 70 гадоў, як яго адкрыла Уладзіслава Францаўна Луцэвіч, жонка паэта.

Напрыканцы фестывалю з натоўпу з'явіліся дзяўчына ў вясельнай сукенцы і хлопец у фраку. Некаторыя людзі нават вырашылі, нібыта гэта не сапраўдныя маладыя, а толькі элемент свята. Але закаханыя запэўнілі, што прыехалі дзеля прыгожых мясцін, на якія багатая Вязынка: "Прыемна, што мы святкуем вяселле ў такі дзень. Будзе, што ўспомніць!"

Маргарыта Гайдаржы

 

Прочитано 291 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии