Четверг, 15 11 2018
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Шукаем юныя таленты

  • Вторник, 23 октября 2018 16:52

Мінскае гарадское аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі пры партнёрстве і ўдзеле Асацыяцыі абароны інтэлектуальнай уласнасці «БелБрэнд» аб’яўляе літаратурны конкурс на лепшы твор, прысвечаны 75-годдзю вызвалення г. Мінска ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў «Табой ганаруся, сталіца!».

Паўдзельнічаць у творчым спаборніцтве запрашаюцца вучні, студэнты, моладзь ад 12 да 25 гадоў. На разгляд прымаюцца творы шырокай тэматыкі, прысвечаныя сённяшняму дню сталіцы, яе гісторыі і будучыні, мужнасці абаронцаў і вызваліцеляў, мірнаму часу, стваральнай працы, супрацоўніцтву з гарадамі іншых краін, а таксама творы аб прыгажосці Мінска, яго парках і скверах, музеях і палацах, знакамітых жыхарах, вучобе і марах юных мінчан.

Конкурс праводзіцца да 1 мая 2019 года.

Работы, набраныя на камп’ютары, дасылайце на адрас: 220034, Мінск, вул. Фрунзэ, д. 5, пакой 308, МГА СПБ. Або на электронную пошту: Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра..

Работы канкурсантаў на беларускай ці рускай мовах (вершы, празаічныя замалёўкі, апавяданні, эсэ, нарысы) павінны быць аўтарскімі.

Вынікі творчага спаборніцтва будуць абвешчаны на ўрачыстым творчым свяце. Лаўрэаты атрымаюць дыпломы, памятныя сувеніры і падарункі. Лепшыя творы будуць выдадзены ў калектыўным зборніку.

Тэлефоны для даведак: 335-28-18; 392-59-06.

Міхась ПАЗНЯКОЎ, старшыня Мінскага гарадскога аддзялення СПБ

Крыніца: Літаратура і мастацтва

Прочитано 59 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии