Вторник, 11 12 2018
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Адкрыўся Форум супрацоўніцтва СМІ «Адзін пояс, адзін шлях» - 2018

  • Среда, 31 октября 2018 16:10

Учора ў пасёлку Боао правінцыі Хайнань адкрыўся Форум супрацоўніцтва СМІ «Адзін пояс, адзін шлях» - 2018, сумесна арганізаваны рэдакцыяй газеты «Жэньмінь жыбао», камітэтам КПК і ўрадам правінцыі Хайнань. Больш за 250 прадстаўнікоў з 90 краін і міжнародных арганізацый, 205 СМІ і іншых структур сабраліся ў адной зале, каб разам абмеркаваць план ўзаемадзеяння паміж сродкамі масавай інфармацыі, а таксама падзяліцца думкамі пра перспектывы «Аднаго пояса, аднаго шляху».

Акрамя асноўнага форуму, адначасова будуць праходзіць падфорум міжрэгіянальнага супрацоўніцтва «Аднаго паяса, аднаго шляху» - 2018, Дыялог паміж штучным інтэлектам і смарт медыя і подфорум па культурнаму развіццю Шаўковага шляху, паведамляе «Жэньмінь жыбаа-анлайн».

У гэтым годзе на базе Форуму кітайскія і замежныя СМІ пашыраць сферы супрацоўніцтва, абновяцца метады ўзаемадзеяння, ўзбагаціцца яго змечт, будуць праведзены трансгранічныя сумесныя рэпартажы «Шаўковы шлях за пяць гадоў», абраныя пераможцы «Прэміі Шаўковага шляху», разам з гэтым, будуць арганізаваны семінары па СМІ, створаны фонд для навучання за мяжой, плануецца ажыццяўленне супрацоўніцтва з вядучымі вышэйшымі навучальнымі ўстановамі Кітая, а таксама адкрыццё заняткаў на атрыманне вучэбнай ступені па навінаваму вяшчанню ў рамках «Аднаго пояса, аднаго шляху ».

Да афіцыйнага адкрыцця Форума арганізатары правялі серыю мерапрыемстваў, у тым ліку «сумесны рэпартаж кітайскіх і замежных СМІ ў правінцыі Хайнань, Дзявяты форум супрацоўніцтва СМІ «10 + 3» (АСЕАН і Кітай, Японія і Рэспубліка Карэя), прэзентацыю установак у эксперыментальнай зоне свабоднага гандлю Кітая ў правінцыі Хайнань, прэс-канферэнцыю міжнароднага кінафестывалю на востраве Хайнань, выставу дзеючых праектаў у рамках «Аднаго пояса, аднаго шляху» па ўсім свеце.

Крыніца: Звязда

Прочитано 216 раз
Другие материалы в этой категории: « Корни наших фамилий Больше чем книги »
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии