Понедельник, 21 01 2019
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Калядныя вячоркі

  • Четверг, 27 декабря 2018 15:16

Калядныя вячоркі

Няхай і напрыканцы месяца, але снежань усё ж апраўдаў сваю назву. Разам з першымі снегападамі прыйшло адчуванне святаў і надзея на калядныя цуды. Менавіта такой, святочна-цудоўнай, і стала чарговая літаратурная сустрэча ў межах ініцыятывы «Маладосць» & «Маладосць» -- праекта аднаіменных часопіса і кнігарні ААТ “Белкніга”.

З чаго звычайна пачынаюцца калядныя вечарыны? Ну, напэўна ж з прывітальных слоў гаспадара. Не стаў адступаць ад гэтай традыцыі і загадчык кнігарні «Маладосць» Юрый Левановіч, які павіншаваў усіх прысутных з галоўнымі зімовымі святамі і выказаў надзею, што чырвоныя дні календара і далей будуць цудоўнай падставай для сустрэч у нашым новым, агульнамаладосцеўскім фармаце.

Мадэратар і галоўны рухавік імпрэзы Маргарыта Латышкевіч прапанавала бавіць святочны час так, як гэта рабілі нашы продкі – з песнямі, гісторыямі і варажбой! Але варажбой не звычайнай, а (вядома ж!) літаратурнай.

За першы пункт праграмы адказвала Марына Дубень са студэнцкага этнафальклорнага гурта “Багач”, якая навучыла ўсіх жадаючых (нежадаючых, дарэчы, не было) правільна спяваць калядныя песні. Вынікі ўразілі – усяго за нейкія 10 хвілін склаўся сапраўдны літаратурны хор, які нават не сорамна было б адпраўляць на гастролі. Ну чым не калядны цуд?

Далей падышла чарга паэтаў. Алесь Емяльянаў-Шыловіч, Дзмітрый Шулюк і Віктар Лупасін падзяліліся з гасцямі вячорак сваімі каляднымі ўспамінамі і дазволілі кожнаму зазірнуць у будучыню скрозь прызму сваіх вершаў.

Дзе паэзія, там і проза. Сваё святочнае апавяданне прачытала Кацярына Захарэвіч. З ім, дарэчы, можна будзе пазнаёміцца ў “Маладосці” № 12 (калядны выпуск).

Новы рэдактар аддзела паэзіі Аксана Ючкавіч прачытала свае вершы і пазнаёміла ўсіх з традыцыяй вігілій. Прычым на ўласным прыкладзе. Дапамагала ёй у гэтым навучэнка Мінскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя М. I. Глінкі Ганна Мазец, якая акампаніравала на флейце.

Cветлай хрысціянскай паэзіяй парадавалі гасцей вечара Вольга Качалка і Юлія Шэдзько – прадстаўніцы часопіса «Ave Maria» і выдавецтва «PRO CHRISTO». А ў фінале імпрэзы ўсіх чакаў салодкі сюрпрыз – калядныя пернікі ад галоўнага рэдактара “Маладосці”.

Наступным разам у той самы час, на тым самым месцы (а 16-й на Багдановіча, 68) сустракаемся 9 снежня.

Сустрэчы праекта часопіса і кнігарні пад шыльдай «Маладосць» & «Маладосць» заўсёды цікавыя. Далучайцеся!

Крыніца: "М"

Прочитано 81 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии