Понедельник, 21 01 2019
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Навагоднія кнігі для маленькіх чытачоў

Напярэдадні Новага года ў рэдакцыю зазірнуў Дзядуля Мароз, каб распытаць, якія падарункі для маленькіх чытачоў можна пакласці пад калядную ялінку. Супрацоўнікі газеты адшукалі стос сёлетніх выданняў і шмат чаго параілі Дзеду Марозу. Высветлілася, што кнігі нашыя незвычайныя: між старонак кожнай з іх хаваюцца цуды…

Здольнасць фіксаваць на паперы свае думкі, уражанні, пажаданні — вялікі цуд, да якога многія народы ішлі доўга. Кожны далучаецца да такога цуду ў пачатку свядомага жыцця — і важна, каб знаёмства з азбукай, вывучэнне новых літар, першыя словы, прачытаныя па складах, былі для дзетак радасцю і святам. Для тых, хто вучыцца чытаць, сапраўдны падарунак — яркая і вясёлая «Азбука ў вершах і малюнках» Віктара Кажуры («Пачатковая школа»). На кожную літару беларускага алфавіта падабраны вершык, у якім галоўныя словы пачынаюцца на гэтую «галоўную» літару. Героі вершаў добра знаёмыя дзецям: бусел, верабей, жырафа, пеўнік, эльфы… Вынаходлівая мастачка Алена Саковіч ператварае нават простыя гісторыі ў цудоўнае свята!

Яшчэ адна кніга для маленькіх чытачоў — казка Надзеі Ясмінскай «Чаму Меша не мае хаты» («Галіяфы»). Меша — маленькая фантастычная істота, якая жыве за печкай, мае чорную поўсць і калючы нораў. Аднойчы Мешу даводзіцца пакінуць хату — затое ён адкрывае для сябе цуд зычлівасці і спагады. Гэтая добрая казка з ілюстрацыямі Кацярыны Дубовік будзе добрым чытаннем у светлыя калядныя дні.

Цуд радаснага дзяцінства чакае ўсіх у кнізе лепшых дзіцячых вершаў Валянціны Паліканінай — «Ни к чему быть одному» («Мастацкая літаратура»). Тут можна знайсці і вершык на свята, і добрую параду, і напамін пра яскравыя імгненні. Героі вершаў — кацяня, слімак, лужына, мячык, самавар, з якімі здараюцца розныя гісторыі. Дзеці ж займаюцца справамі добрымі і карыснымі: мыюць посуд, збіраюць грыбы, слухаюць, як размаўляюць кнігі ў бібліятэцы, часам разважаюць над няправільнымі ўчынкамі. Такім радасным і мілым дзяцінства бывае толькі ў кнігах — і чаму б усёй сям’ёй не адчуць прывабнасць гэтай бесклапотнай пары…

«Кот Шпрот і таямніца атракцыёнаў» (выдавецтва «Янушкевіч») — выдатны падарунак для дзетак 6—10 гадоў. Аповесць Ганны Янкуты пра таямнічае жыццё начнога Мінска праілюстравала мастачка Лілія Давыдоўская — і стварыла уласны расповед, дзе яшчэ больш герояў, таямніц і цікавых дэталяў. Кот знаёміцца з цырымонным прывідам Жанам-Жахам і мройнай Марай-Кашмарай, з хлопчыкам Алесем і спадарыняй Мышшу і дапамагае раскрыць адну з таямніц, што здараецца ў парку Чалюскінцаў. Прыгоды ката Шрота будуць працягвацца ў новых кнігах серыі. Цуд таямнічых прыгодаў чакае!

Кнігі Ірыны Токаравай «Приключения Анфисы Котиковой в математическом доме», «Дорожка, или чудесные превращения Тима в джунглях», «Часы І или Путешествие “Тима в Древний Египет”» («Народная асвета») адкрываюць цуд добрых ведаў. Здавалася б, што агульнага між матэматыкай і літаратурай? Але няма правілаў без выключэнняў. «Приключения Анфисы Котиковой в математическом доме» — выдатная матэматычная казка, дзе шмат прыкладаў, задач, формул і заданняў на логіку. Дзевяцігадовая Анфіса трапляе ў дзівосны дом, дзе жывуць геаметрычныя фігуры, збіраюцца задачкі і прыклады, трэнеры-дзеянні ладзяць з лічбамі розныя практыкаванні. Усе лічбы вельмі баяцца Нуліка са знакам множання і загадкавых Невядомых. Анфіса прыгадвае правілы, законы, адзінкі вымярэння і дзякуючы гэтаму дапамагае персанажам, адчыняе таямнічыя дзверы і знаходзіць новыя прыгоды. Дарэчы, на беларускай мове матэматычныя казкі для вучняў пачатковых класаў піша Аляксей Якімовіч. Яго кніга «Матэматычныя казкі-падказкі» таксама выйшла з друку сёлета ў выдавецтве «Народная асвета».

Аповесць Ірыны Токаравай, дзе апісваюцца прыгоды Ціма ў джунглях, знаёміць з жывёльным светам Тайланда. Хлопчык ператвараецца ў малпу, папугая, слана, дэльфіна, аналізуе, як «у новай скуры» змяняецца ўспрыманне свету ды самаадчуванне. Цім выдатна бавіць час і высвятляе шмат новага пра мясцовыя звычаі ды лад жыцця.

Ператварэнні, разумныя жывёлы, чароўныя краіны з дзівоснымі насельнікамі… Ірына Токарава добра абазнаная ў традыцыях дзіцячай літаратуры, пры гэтым яе мастацкі свет адметны і вельмі ўтульны.

Што да перакладаў, то ў 2018 годзе на беларускай мове з’явіліся тры кнігі Свэна Нурдквіста: «Вандроўка Пэтсана», «Мітусня ў агародзе» і «Час пеўня» («Кнігазбор»). Кожны расповед пра вясёлага ката Фіндуса і яго гаспадара Пэтсана — цуд сустрэчы з яркім і каляровым светам дзіцячай кнігі — у значнай ступені дзякуючы выдатным аўтарскім ілюстрацыям. Кнігі пра Пэтсана і Фіндуса перакладае са шведскай мовы Надзея Кандрусевіч. Сёлета ж на роднай мове можна таксама пазнаёміцца з бестселерамі нямецкай дзіцячай літаратуры.

Цуд добрага настрою дорыць раман «Незвычайныя прыгоды Луізы і Лоты» («Das doppelte Lottchen») — знакаміты твор Эрыха Кэстнэра, адзін з бестселераў нямецкай літаратуры. У Германіі гэты раман вытрымаў больш за 160 перавыданняў. А беларускія дзеткі могуць пачытаць яго на роднай мове дзякуючы творчай працы перакладчыцы Галіны Скакун.

У летніку сустракаюцца дзве абсалютна падобныя дзяўчынкі і хутка выcвятляюць, што яны сястрычкі-блізняткі. Дзяўчынкі аднолькава шчырыя і непасрэдныя, але маюць розныя характары: Лота — мілая і спакойная, Луіза — няўрымслівая, спрытная і вясёлая. Яны задумваюць фантастычны план, бо вельмі пасябравалі і хочуць заўсёды быць разам. А для гэтага павінны прымірыцца бацькі, якія шмат гадоў таму скасавалі шлюб. Аб’яднаць сям’ю — задача складаная, але ў Луізы і Лоты гэта атрымліваецца (хай сабе надта проста, як для дарослага чытача). Прыгоды дзяўчынак абсалютна жыццёвыя, але вясёлых вынаходніцтваў тут хапае.

Раман Эрыха Кэстнэра вельмі пазітыўны: гераіні вераць, што з кожнай складанай сітуацыі можна знайсці выйсце, а замест таго, каб сумаваць, успамінаць ды плакаць, трэба дзейнічаць і часам нават рызыкаваць. Кніга вучыць знаходзіць адметнае і цікавае ў будзённым жыцці, факусавацца на радасных момантах.

Яшчэ адзін пераклад з нямецкай мовы — і зноў выдавецтва «Тэхналогія» — аповесць Вілі Майнка «Прыгоды ката-летуценніка» (перакладчыца Раіса Крывальцэвіч, мастачка Марыля Крывальцэвіч). Галоўны герой — пярэсты каток, які мае справу з чараўнікамі, размаўляе на некалькіх мовах, грае ў рок-клубе, наведвае заапарк, размаўляе з сонцам і нават аднойчы ляціць на месяц. З аднаго боку, у кнізе шмат фантастычных здарэнняў, з іншага — аўтар выдатна, вельмі натуралістычна піша часам пра катка як пра жывую істоту, не адмаўляе яму ў драпежніцкіх інстынктах і пэўнай шкадлівасці. Гэта кніга — цуд шчодрай фантазіі і разам з тым утрымлівае важную ідэю: трэба любіць не толькі сябе, але і тых, хто побач. Як гэта стасуецца з замежнымі мовамі і чараўнікамі, можна высветліць разам з дзеткамі за чытаннем аповесці.

Юлія Шпакова

Крыніца: Літаратура і мастацтва

Прочитано 39 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии