Четверг, 23 05 2019
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

 “Вясёлка над Волгай”: паэтычны фестываль у Чувашыі

  • Пятница, 22 февраля 2019 18:07

Чабаксарах (Расійская Федэрацыя, Чувашыя) у сёлетнім маі па традыцыі пройдзе паэтычны фестываль “Вясёлка над Волгай”.

Разам збяруцца паэты не толькі Чувашыі, але і госці з Марый Эл, Удмурціі, Татарстана, Башкартастана, іншых куточкаў Расіі. Сярод іншых імпрэз у межах фестываля пройдзе і прэзентацыя кнігі беларускай паэзіі ў перакладах на чувашскую мову. Перакладчык – таленавіты мастак слова Валеры Тургай. Дарэчы, ён абавязкова прачытае пераклад на чувашскую мову купалаўскага цыкла “Санеты”. А што да паэтаў іншых рэгіёнаў Расіі, то менавіта над пераўвасабленнем на свае родныя мовы легендарных вершаў народнага песняра Беларусі працуюць агульскі паэт Шаміль Лутаў (Дагестан), шорская паэтэса Любоў Арбачакова (Кемераўская вобласць), народны паэт Татарстана Рэнат Харыс.

Сяргей Шычко

 

 

 

Прочитано 125 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии