Пятница, 22 03 2019
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Блог Алеся Карлюкевіча. Для Кнігі кожны год – Свята!..

  • Понедельник, 25 февраля 2019 10:48

2019 год на прасторы Саюза Незалежных Дзяржаў абвешчаны Годам кнігі.

Канешне, гэта важкая акалічнасць, каб правесці цэлы комплекс мерапрыемстваў, каб зазначыць прыярытэты друкаванага слова па ўсіх краінах інтэграцыйнага аб’яднання.

У лістападзе мінулага года нават адпаведны план быў прыняты ў Душанбэ. Што, дарэчы, у гэтым плане?.. Перш-наперш – Міжнародны конкурс “Мастацтва кнігі дзяржаў – удзельніц СНД”. Гэты праект патраніруюць Міжнародны Фонд Гуманітарнага Супрацоўніцтва і Міждзяржаўны Савет па супрацоўніцтву ў галіне перыядычнага друку, кнігавыдання, кнігараспаўсюджвання і паліграфіі дзяржаў – удзельніц СНД. У Азербайджане пройдзе чарговая, VI па ліку, Бакінская міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш. Напрыканцы верасня 2019 года. На працягу года азербайджанскі бок правядзе выстаўку “Лепшыя дзіцячыя кнігі краін СНД (2015 – 2018)”. У Арменіі 18-19 лютага (ужо прайшоў!) – кірмаш дзіцяча-юнацкай кнігі. Патраніравала праект Нацыянальная дзіцячая бібліятэка імя Хнко-Апера. 21 сакавіка ў Арменіі пройдзе і Сусветны дзень паэзіі. Яго сумесна з міністэрствам культуры краіны праводзіць і Літаратурнае таварыства “Граніш”. 2 красавіка ў Ерэване ўрачыста адзначаць Міжнародны дзень дзіцяча-юнацкай кнігі. Яшчэ ў красавіку на базе музея літаратуры і мастацтва імя Егішэ Чарэнца збіраюцца правесці фестываль Кніжнае мастацтва”. НВА “Кніжны інстытут” і міністэрства культуры Арменіі праводзяць Чытацкую алімпіяду. Ва ўсіх бібліятэках краіны запланаваны ўрачыстасці з нагоды Дня бібліятэкара – 7 кастрычніка 2019 года. На Плошчы Рэспублікі ў кастрычніку 2019 г. пройдзе Ерэванскі кніжны фестываль. 12 кастрычніка 2019 г. таксама ў Ерэване адзначаць Дзень перакладчыка. На кастрычнік запланавана і Ўсеармянская канферэнцыя пісьменнікаў.

У Казахстане галоўнай падзеяй Года кнігі стане VI Еўразійская міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш “Eurasian Book Fair – 2019”. Кыргызстан правядзе свой Нацыянальны конкурс “Мастацтва кнігі”. 23 красавіка на плошчы Ала-Тао – каля помніка Курманжан Даткэ.

Рэспубліка Малдова правядзе Міжнародны кніжны кірмаш для дзяцей і юнацтва ў красавіку 2019 года. У гэтым жа месяцы Нацыянальная дзіцячая бібліятэка імя Іона Крангэ арганізуе форум “Бібліятэкары і пісьменнікі ў падтрымку дзіцячага чытання”. У жніўні-верасні па ўсёй Малдове пройдзе Нацыянальны фестываль кнігі і чытання. Яго арганізатарамі выступяць Нацыянальная бібліятэка Рэспублікі Малдова і публічныя бібліятэкі краіны.

Расійская Федэрацыя асноўны акцэнт у Год кнігі зробіць на XXXII Маскоўскую міжнародную кніжную выстаўку-кірмаш, якая пройдзе ў верасні 2019 г. А яшчэ Расійская Федэрацыя актыўна падключыцца да правядзення Міжнароднага літаратурнага фестываля ў Ерэване.

Шмат рознага кшталту мерапрыемстваў запланавана ў Рэспубліцы Таджыкістан. Гэта і фестываль “Тыдзень дзіцячай і юнацкай кнігі” (сакавік-красавік), і рэгіянальная канферэнцыя “Рукапісная кніга як дакументальная крыніца культурнай спадчыны”, і Рэспубліканскі дзіцячы фестываль “Кніга і музыка”, і міжнародная канферэнцыя “Бібліятэкі ў эпоху інавацыі: стан і перпсектывы”, і IX Душанбінская міжнародная кніжная выстаўка ў кастрычніку 2019 года.

Гільдыя кніжнікаў на пляцоўках Гандлёвага Дома “Біблія-Глобус” (Масква) правядзе Дні культуры, гісторыі і літаратуры краін СНД. А Асацыяцыя кнігараспаўсюджвальнікаў незалежных дзяржаў з удзелам зацікаўленых арганізацый запланавала ў верасні 2019 г. навукова-практычную канферэнцыю “Творчыя і інавацыйныя рашэнні кнігагандлёвых прадпрыемстваў і кніжных асацыяцый”.

Канечне ж, не застаецца ў баку і Рэспубліка Беларусь. У агульным плане – і традыцыйная кніжная выстаўка-кірмаш, і міжнародны сімпозіум літаратараў “Пісьменнік і час” (прайшоў на пачатку лютага), і Дзень беларускага пісьменства з многімі праектамі пад знакам Года кнігі ў СНД, і шмат яшчэ чаго цікавага, адметнага…

Гэты пералік стараўся выкласці ў адпаведнасці з планамі ў межах СНД па той простай прычыне, што хацелася б, каб пра праекты і ініцыятывы ведалі як мага шырэй. Мо хто і спрычыніцца, зробіць свой унёсак у тыя добрыя справы, якія ладзяцца на постсавецкай прасторы, незалежна ад таго, у якой краіне жыве. Кніга, пагадзіцеся, патрабуе кансалідацыі, паразумення, наладжвання сяброўскіх стасункаў. Дык чаму б многім фестывалям, выстаўкам, іншым творчым праектам не стаць агульнымі пляцоўкамі для развіцця партнёрства і добрасуседства, незалежна ад адлегласцяў?..

Алесь Карлюкевіч

Прочитано 45 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии