Понедельник, 24 06 2019
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Незвычайнае лета

  • Четверг, 04 апреля 2019 00:02

Аповесць казахскага празаіка Нурдаулета Акыша друкуецца ў беларускім дзіцячым часопісе “Домік”.

Нурдаулет Акыш – вядомы казахскі дзіцячы празаік, літаратуразнаўца, доктар філалагічных навук. Аўтар многіх кніг, адрасаваных найперш дзіцячаму чытачу. Сярод яго найболей вядомых твораў – аповесць “Незвычайнае лета”. У свой час твор быў выдадзены на рускай мове масавым тыражом. А зараз аповесць друкуецца з працягам у часопісе “Домік” у перакладзе на беларускую мову, які ажыццявіў беларускі літаратар Алесь Карлюкевіч. Пачатак публікацыі – у кастрычніцкім, за 2018 год,  нумары “Доміка”. Мяркуецца, што чытачы папулярнага выдання, заснаванага Рэспубліканскай грамадскай арганізацыяй “Сябры “Вясёлкі”, будуць сустракацца з героямі з аповесці казахскага празаіка на працягу ўсяго 2019 года. Расказвае галоўны рэдактар часопіса “Домік” публіцыст Анастасія Радзікевіч:

– У сваім выданні мы наўмысна звяртаем увагу на розныя літаратуры, розныя нацыянальныя культуры, розныя краіны. Сёння свет непадзельны. Столькі судакрананняў і падабенстваў і, канечне ж, адрозненняў, веданне пра якія проста неабходна. Гэтае веданне дазваляе юным чытачам адкрываць новыя прасторы, быць упэўненымі, што народы і краіны павінны жыць у міры і добрасуседстве. Памкненні “Доміка” скіраваны найперш на тое,к аб максімальна шырока расказаць пра жыццё суседзяў – дзяцей Украіны, Польшчы, Літвы, Латвіі, Расіі. Гэтыя памкненні мы і збіраемся рэалізаваць у самых бліжэйшых нумарах нашага часопіса, агульны наклад кожнага з нумароў якога ўжо дасягнуў 12 019 асобнікаў.

Сяргей Шычко

Прочитано 222 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии