Четверг, 27 06 2019
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Каляндар старых паштовак: агульная гісторыя Беларусі і Расіі

  • Четверг, 04 апреля 2019 00:02

У Мінску выдадзены перакідны каляндар "Адзіныя гістарычныя карэнні Расіі і Беларусі ў перыяд Расійскай імперыі/2019".

Дванаццаць месяцаў – дванаццаць старых паштовак. Калі быць дакладнымі – рэпрадукцый старых паштовак. Усе ілюстрацыі – з калекцыі мінскага збіральніка даўніны лаўрэата Прэміі Прэзідэнта Рэспублікі  Беларусь "За духоўнае адраджэнне" Уладзіміра Ліхадзедава. Студзень знаёміць нас з помнікам расійскаму імператару Аляксандру II. Люты – з Рускай настаўніцкай семінарыяй (раней у гэтым будынку размяшчаўся каталіцкі манастыр і шасцікласнае вучылішча Дамініканскага ордэна). Сакавік у каляндары прадстаўляе Пушкінскую вуліцу ў Брэст-Літоўску. Следам – філакартычныя сустрэчы з красавіком і іншымі месяцамі. Надзвычай цікавае падарожжа!

Калекцыянер Уладзімір Ліхадзедаў у гэтым творчым праекце аб’яднаўся ў Пасольствам Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь.

Гэта не першы мой зварот да расйскай тэматыкі, – расказвае Уладзімір Аляксеевіч. – Дружба нашых народаў на працягу розных гістарычных часін сталася асновай і маіх выставак, і многіх публікацый з выкарыстаннем даўно выдадзеных паштовак, а таксама тэмай маіх кніг і альбомаў у серыі “У пошуках страчанага”, што пабачылі свет у розных выдавецтвах Рэспублікі Беларусь. Арыгінальнае дызайнерскае рашэнне, цікавае паліграфічнае выкананне ў выпадку з календаром дазваляе выкарыстоўваць рэпрадукцыі як звычайныя паштоўкі, дазваляе адпраўляць іх у вандроўку па розных адрасах.

Ужо сам па сабе каляндар "Адзіныя гістарычныя карэнні Расіі і Беларусі ў перыяд Расійскай імперыі/2019" – калекцыйны прадмет, які будзе, несумненна, прыцягваць увагу і па-за межамі 2019 года.

Сяргей Шычко

Прочитано 236 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии