Воскресенье, 26 05 2019
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Музейная ноч у Доме Коласа

18 мая 2019 г. Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа далучаецца да міжнароднай акцыі «Ноч музеяў» з захапляючай праграмай «Святло ў акне».

Музей народнага паэта – адметная нацыянальная культурная прастора ў сталіцы, дзе захоўваецца непаўторная аўра святла і добразычлівасці песняра. Пры жыцці Якуба Коласа дзверы дома заўсёды былі гасцінна расчынены для ўсіх добрых людзей. А калі на зямлю апускалася ноч і на мінскіх вуліцах панаваў змрок, у акне яго кабінета загаралася святло. Святло ў акне паэта і цяпер магнетычна прыцягвае ўсіх нас, далёкіх нашчадкаў знакамітага класіка.

Музей Якуба Коласа запрашае здзейсніць займальнае падарожжа па інтэрактыўных пляцоўках на сядзібе Дома Песняра. Наведвальнікам будзе прапанавана спецыяльна распрацаваная насычаная праграма, прысвечаная 60-годдзю музея Якуба Коласа, якая стане годным адлюстраваннем сёлетняй тэмы Міжнароднага дня музеяў – «Музеі як культурныя цэнтры: будучыня традыцыі».

Сярод святочных мерапрыемстваў на сядзібе паэта – канцэртная праграма з удзелам саліста легендарнага ансамбля «Песняры» Валерыя Скаражонка, а таксама народных і інструментальных калектываў, выступленні артыстаў Новага драматычнага тэатра, літаратурныя сустрэчы з пісьменнікамі, у тым ліку дзіцячымі. Спецыяльна для сваіх маленькіх наведвальнікаў музей арганізоўвае асобную дзіцячую пляцоўку, на якой будзе наладжана забаўляльная праграма з лялечнымі прадстаўленнямі, настолкамі, інтэрактыўнымі заняткамі, гульнямі. Да 60-годдзя музея на працягу ўсяго свята на тэрыторыі сядзібы будзе праходзіць мастацкі пленэр, у якім могуць прыняць удзел усе ахвочыя.

Толькі падчас свята экспазіцыя музея па-сапраўднаму ажыве – наведвальнікаў чакае тэатралізаванае дзейства з удзелам заслужанага артыста Рэспублікі Беларусь Валянціна Салаўёва, а таксама навучэнцаў СШ №125 г. Мінска.

Традыцыйным на Ночы музеяў застаецца і магічны рытуал запісу запаветнага жадання пяром Якуба Коласа: на працягу толькі адной гадзіны госці свята атрымаюць магчымасць загадаць самае жаданае.

Для аматараў інтэлектуальных гульняў будзе наладжаны турнір па шашках і шахматах, а таксама інтэрактыўная віктарына «Якуб Колас vs Янка Купала».

Завяршальным акордам свята стане акустычны канцэрт гурта «RECHA».

 

Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа 

Прочитано 47 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии