Суббота, 19 10 2019
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Сны самотнага дзьмухаўца: па старонках біяграфіі Элізы Ажэшкі. Chapter II

To be continued

12 чэрвеня ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры адбылася ўжо другая з адкрытых лекцый галоўнага рэдактара часопіса «Маладосць», даследчыцы Святланы Воцінавай «Сны самотнага дзьмухаўца: па старонках біяграфіі Элізы Ажэшкі»

Тэма сустрэчы: «Нявеста. Жонка. Паўстанка. Пісьменніца». Гэтым разам прысутныя даведаліся пра перыяд у жыцці Элізы Ажэшкі, які ахапіў час ад першых свецкіх прыёмаў і да пісьменніцкага дэбюту – з траўня 1856-га да 1860-ых гадоў.

Пачаць варта з таго, што наведвальнікаў прывітала Эліна Карлаўна Свірыдовіч – загадчык навукова-асветніцкага аддзела музея гісторыі літаратуры, якая падкрэсліла, што няма лепшага месца ў Мінску, каб даведацца пра лёс Элізы Ажэшкі.

Святлана Воцінава распавяла пра тое, як падлеткавыя жарсці паўплывалі на выбар Элізы, чаму Пётр Ажэшка падабаўся ёй «больш, чым паны Х, Y, Z», як бегла сямейнае жыццё пісьменніцы і як яно раз(бур)ылася ў акалічнасцях «стычнёвай буры». Напэўна, гісторыі пра жывёлаў славутасцяў прыводзяць многіх у замілаванне, то тыя, хто не быў на лекцыі, не даведаліся, што ведаў шэры кот Элізы. А яшчэ пра тое, як моцна pani Orzeszkowa цярпела ад стэрэатыпаў тагачаснага грамадства.

Лектар прадэманстравала прымяненне на практыцы аднаго з псіхалагічных метадаў, які дазваляе ўспоўніць інфармацыйныя лакуны, звязаныя з асобай, на аснове вядомых фактаў.

Калі вы зацікавіліся, то працяг гісторыі Элізы Ажэшкі чакае. Абавязкова прыходзьце на наступную лекцыю 19-га чэрвеня ў Музеі гісторыі беларускай літаратуры а 18-ай гадзіне.  

Сачыце за абнаўленнямі на сайце часопіса «Маладосць» і партале «Сугучча»!

 

«Сугучча» 

Прочитано 1274 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии