Вторник, 20 08 2019
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Дата Дубоўкі

Часам, калі гаворка заходзіла пра дату і месца нараджэння слыннага беларускага паэта Уладзіміра Дубоўкі, адчуваўся пэўны сумніў адносна іх дакладнасці. Ці то дата не зусім тая, ці то месца нараджэння. У разнастайных біяграфічных даведніках пазначана наступнае: Уладзімір Дубоўка нарадзіўся 15 ліпеня 1900 года ў вёсцы Агароднікі. Каб развеяць сумненні і высветліць праўду, вырашылі праверыць гэтыя звесткі ў Нацыянальным гістарычным архіве, дзе, на шчасце, захаваліся метрычныя кнігі па Манькавіцкай царкве, да якой адносіліся памянёныя Агароднікі. Сумненні, як аказалася, былі недарэмныя.


З метрычнага запісу па Манькавіцкай праваслаўнай царкве Вілейскага павета Віленскай губерні вынікае наступнае: Уладзімір Мікалаевіч Дубоўка нарадзіўся 2 ліпеня (па старым стылі) 1901 года ў вёсцы Агароднікі; бацькі: селянін Мікалай Фёдаравіч Дубоўка і Анастасія Іванаўна, абодва праваслаўныя; ахрышчаны 15 ліпеня таго ж года; хросныя: адстаўны палкоўнік Фёдар Антонавіч Фяцісаў і Марыя Міхайлаўна Андрыеўская, жонка сакратара Тамбоўскай Духоўнай кансісторыі. (Ф. 2531, воп., 5, спр. 16, арк 20 адв. — 21).

Розніца паміж старым і новым стылем у ХХ стагоддзі вызначаецца ў 13 дзён. Таму дата нараджэння паэта застаецца той жа самай, як і была, — 15 ліпеня. Але як так сталася, што ўсюды запісаны няправільны год яго нараджэння? Паэт і сам неаднойчы запаўняў розныя анкеты, пісаў свае аўтабіяграфічныя даведкі. Кім і навошта быў зменены год яго нараджэння? Бывала, што сяляне і самі толкам не помнілі даты нараджэння сваіх дзяцей, якіх зазвычай было шмат. Але, відаць, гэта не той выпадак. Бацька Дубоўкі быў чалавекам адукаваным, меў кнігі, выпісваў часопісы. Магчыма, разгадка ў іншым: Уладзімір даволі рана пайшоў у школу, па яго сведчанні, яму на той час не было і шасці гадоў. Можа, таму бацькі і «накінулі» год — каб яго прынялі ў школу? А потым на паперах так і засталося? Магчыма. А магчыма, былі нейкія іншыя прычыны. Дакладны адказ на гэтае пытанне, верагодна, яшчэ высветліцца.

Аднак на сёння зразумела наступнае: ва ўсіх біяграфічных даведніках варта змяніць год нараджэння Уладзіміра Дубоўкі — з 1900 на 1901.

Наталля КАЗАПАЛЯНСКАЯ

Прочитано 65 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии