Четверг, 19 09 2019
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Свята набліжаецца!

  • Среда, 28 августа 2019 17:15

Да Дня беларускага пісьменства, які штогод праходзіць у першую нядзелю верасня, застаецца крыху менш за тыдень.  Традыцыйна свята праводзіцца ў гарадах – “жывых” гістарычных цэнтрах культуры, навукі, літаратуры і кнігадрукавання. Сёлета чарговы, 26-ы па ліку, фестываль прыме адзін з самых старажытных на беларускіх землях горад Гродзенскай вобласці – Слонім. Менавіта ён на два дні, з 31 жніўня па 1 верасня, ператворыцца ў асяродак віруючага культурнага і духоўнага жыцця.  

Як заўжды, гасцей і ўдзельнікаў свята будзе чакаць безліч сюрпрызаў. Безумоўна, галоўнымі і найбольш феерычнымі падзеямі стануць урачыстыя цырымоніі адкрыцця і закрыцця Дня пісьменства.  

На цэнтральнай плошчы горада завіруе Фестываль кнігі і прэсы, падчас якога кожны жадаючы зможа азнаёміцца з новымі кніжнымі выданнямі, сустрэцца з вядомымі журналістамі і літаратарамі. У цэлым святочныя мерапрыемствы разгарнуцца амаль на дваццаці пляцоўках – выставачнай, фальклорнай, дзіцячай, тэатральнай, кожная з якіх будзе здзіўляць і вабіць пераборлівага гледача.  

У прыватнасці, 31 жніўня ў гарадскім парку адбудзецца абласны этап рэспубліканскага конкурсу сямейнага сельскагаспадарчага праекта “Уладар сяла”, пасля завяршэння якога своеасаблівую творчую эстафету падхопіць выніковы этап Рэспубліканскага конкурсу юных чытальнікаў "Жывая класіка”.  

Пабачыць Беларусь праз аб’ектыў фотакамеры Уладзіслава Цыдзіка, завітаць на выстаўку рэдкіх і каштоўных кніг па гісторыі Слонімшчыны таксама можна будзе ў гэты фестывальны дзень.    

Інфармацыя падрыхтавана па матэрыялах сайта Гродзенскага абласнога выканкама.

Спампаваць праграму можна па спасылцы.

Крыніца: Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь

Прочитано 39 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии