Вторник, 12 11 2019
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

«Белкніга»: Што найболей чытаюць па-беларуску?

  • Вторник, 15 октября 2019 08:15

Сярод 100 кніг на беларускай мове, якія атрымалі найбольшы рэйтынг продажаў у сістэме гандлёвых аб’ектаў ААТ «Белкніга», 45 выданняў пабачылі свет у дзяржаўных выдавецтвах краіны.

У лідарах (па-ранейшаму, ужо другі год!) – «Дзіцячы атлас Беларусі» выдавецтва «Мастацкая літаратура». Прададзена за дзевяць месяцаў 2019 года 278 асобнікаў. Дарэчы, на дзявятым месцы – таксама выданне з гэтага ж праекта: «Дзіцячы атлас Беларусі. Легенды» (прададзена 215 асобнікаў). У «дзясятцы» лідараў размясцілася і выдавецтва «Беларусь» (на шостым месцы) – з кнігай «Беларусь. Праз стагоддзі ў будучыню».

Для ўдакладнення: у лідарах продажаў, куды статыстычны агляд дазволіў уключыць 100 назваў, знаходзяцца кнігі, якія за студзень – верасень 2019 г. выбралі ад 330 да 19 пакупнікоў. Першае месца займае «Харвест» з кнігай «Гэта, Беларусь, дзетка!». На апошнім – «Наш стары добры Вавілон» М. Валодзіна выдавецтва «Кнігазбор».

Што цікава, па-ранейшаму досыць сур’ёзным падаецца прадстаўніцтва ў рэйтынгу кніг замежных аўтараў у перакладзе на беларускую мову – усяго 15 выданняў. А што да аўтараў, то гэта – украінская пісьменніца Ірына Данеўская з раманам «Багуслаў Радзівіл. Нямецкі прынц», С. Нурдквіст (у рэйтынгу пяць кніг гэтага шведскага пісьменніка і ілюстратара. Агулам «Белкніга» прадала 255 экз. розных яго кніг), А. Памука, Г. Маркес, С. Пясецкі, Джані Радары, Г. Х. Андэрсан, Дж. Остэн…

Хто з сучасных айчынных пісьменнікаў патрапіў у рэйтынг са 100 кніг за студзень – верасень? Віктар Марціновіч з выдадзенымі па-беларуску раманамі «Мова» і «Ноч» – у самым версе рэйтынгавай табліцы (на трэцім і пятым месцах – адпаведна з продажам кніг у 278 і 250 экз.), Андрэй Горват (цікавасць да «Радзіва «Прудок» праявілі 150 пакупнікоў), Святлана Алексіевіч з кнігай «У вайны не жаночы твар», Міраслаў Адамчык, Мікола Маляўка, Людміла Рублеўская (у рэйтынгу яна прысутнічае з чатырма кнігамі), Альгерд Бахарэвіч, Ганна Севярынец, Віктар Корбут, Аляксей Ненадавец, Уладзімір Ягоўдзік, Зіновій Прыгодзіч, Валеры Гапееў, Алесь Карлюкевіч, Алесь Лозка, Франц Сіўко, Андрэй Жвалеўскі і Яўгенія Пастэрнак.

Цікавыя чытачу і класікі – Уладзімір Караткевіч, Янка Маўр, Васіль Быкаў, Іван Мележ, Максім Багдановіч, Адам Міцкевіч, Рыгор Барадулін, Якуб Колас. 

Мікола Берлеж

Прочитано 192 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии