Понедельник, 18 11 2019
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Чытаем разам са «Звяздой»

  • Вторник, 15 октября 2019 08:37

Акцыя, прысвечаная прапагандзе чытання і папулярызацыі беларускай кнігі, распачынаецца на пляцоўцы крамы «Кнігаполіс» ААТ «Белкніга» па адрасе: Мінск, вуліца Сурганава, д. 46.

Праект заснаваны Выдавецкім домам «Звязда» і ААТ «Белкніга». Назва – «Чытаем разам са «Звяздой». Мэта акцыі – сустрэчы з беларускімі пісьменнікамі ў кнігарні, удзел школьнікаў у прэзентацыях кніг, чытанне імі мастацкіх твораў. Выдавецкі дом «Звязда» спадзяецца на падтрымку ў гэтых сустрэчах з боку аддзелаў адукацыі адміністрацый розных раёнаў горада Мінска. Запрашаюць «звяздоўцы» і іх аўтары на сустрэчы ў «Кнігаполіс» і школьнікаў з бліжніх да сталіцы сельскіх раёнаў Міншчыны. Першая сустрэча адбудзецца ў кнігарні па вуліцы Сурганава 1 лістапада.

 Варта нагадаць, што аўтарамі Выдавецкага дома «Звязда» з’яўляюцца такія дзіцячыя пісьменнікі, як Мікола Чарняўскі, Галіна Пшонік, Алена Масла, Анатоль Зэкаў, Уладзімр Ліпскі, Віктар Ляскоўскі, Алесь Бадак і шмат хто яшчэ. З усімі з іх у юных чытачоў якраз і будзе магчымасць сустрэцца ў «Кнігаполісе». Рыхтуйце пытанні!

Сяргей Шычко

Прочитано 88 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии