Суббота, 15 08 2020
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

ЛІМБ #4: о(кола) .(кропка)

  • Воскресенье, 08 марта 2020 00:10

Прарэзаўшыся праз сітуатыўныя кніжныя пробкі міжнароднага характару, хаця і са спазненнем, ЛІМБ вяртаецца на старонкі ЛіМа са сваім чацвёртым эпізодам. Стане ці не гэты эпізод новай надзеяй для ўсіх, каму баліць за сучасную паэзію, — вырашаць чытачу. А пакуль мушу нагадаць пра дыскусію наконт сучаснай беларускай паэзіі і крытыкі, якая была заанансавана мінулы раз. Яе распрацоўка ідзе поўным ходам: склад суразмоўцаў чакае ўзгаднення, праблематыка набывае фінальныя рысы ў спісе пытанняў, а  вынікі можна будзе пабачыць ужо неўзабаве. Таксама ў планах — вывад крытычных дыскусій у фармат Фэйсбука. У любым выпадку пра кожны зрух чытачы гэтай рубрыкі даведаюцца аднымі з першых. А цяпер — да асноўнай дзеі... 

Па вершах Віктара ШНІПА, надрукаваных у студзені, можна зрабіць выснову, што іх аўтара нешта востра непакоіць. Напрыклад, пытанне старэння. Інакш як патлумачыць трохразовае (у розных вершах) згадванне «сівізны» («раса сівая», «сівы пясок», «сівы паэт»)? Нават, як можна пабачыць, ёсць пэўная градацыя: ад больш метафарычнага да больш прамога. У некаторым сэнсе за развіццём думкі паэта прыемна сачыць, але гэта працуе для асобных вершаў. Калі ж разглядаць некалькі тэкстаў у сукупнасці, магія знікае: на вочы трапляюць і шэрагі аднолькавых тыпова-паэтычных натуралістычных вобразаў і матываў (тая ж «раса», «восень», «вецер», «трава», «дым», «павуціна»), і шкодныя рыфмы (ці то дзеяслоўныя, ці то маветонная «табою-сваёю»), і агульны сэнсавы дэкаданс (спачатку «песня жураўліная знікае», потым «рыпяць масніцы // як плачуць», а далей і асацыятыўна-неэстэтычнае «сонца, што стухала»). За гэтымі канкрэтнымі вершамі Віктара Шніпа адчуваецца вопыт, але разам з тым і нейкая ледзь бачная стомленасць, па-зімоваму белая блякласць. Застаецца спадзявацца, што гэта толькі сезонны паэтычны авітаміноз, які з  надыходам цёплых дзён знікне, што ў сваю чаргу дасць прасачыцца ў «ЛіМ» больш жвавым моўным ручаям.

Супярэчлівыя эмоцыі выклікаюць вершы Сяргея ПАТАРАНСКАГА. З аднаго боку, па сваім тэхнічным выкананні яны шмат у чым прымітыўныя. Часткова гэта датычыцца дзеяслоўных рыфм — ёсць нават цэлая страфа, якая бессаромна складаецца выключна з іх. Але асабліва датычыцца процьмы паэтычна-патэтычных момантаў, кшталту «адшумела ў гаёх маладосць», «памкнёнасць да нябёс тваёй душы» («нябёсы душы» — патэтызм у квадраце!), «душой ты ведаеш свой шлях», і наогул тут шмат рознага «святла», «сэрца», «бясконцасці/вечнасці» і, галоўнае, «душы». Але ёсць і другі бок, недзе нават ірацыянальны. У асобных вершах («Не трэба» і «Шлях»), калі выказванне аўтара выходзіць на ўзровень маніфестарны, у нечым прапаведніцкі, узвышаная танальнасць раптам набывае неабходную вагу (ці, калі каламбурыць і суадносіць выказванне з узвышанасцю, наадварот  — пэўнай вагі пазбаўляецца і рухаецца ўверх). І  калі арыгінальнасці ад такіх зрухаў усё роўна не прыбаўляецца, ва ўсякім разе ўсталёўваецца баланс паміж формай і зместам. Таму працуюць такія тэксты выключна ў тых выпадках, калі аўтару ўдаецца пераканаць чытача ў шчырасці сваёй унутранай інтанацыі (а часам гэта не такая лёгкая справа, як можа падацца).

Тэксты Марыі АНТАНАС выглядаюць натуральна (без акадэмічнага ГМА). Ёсць аўтары, у якіх «маларадзімнасць» выглядае як камяк жаванай паперы, без душы, без асабістых перажыванняў — сухая (выбачайце за міжвольны аксюмаран) фармальная зарыфмоўка. У Марыі ж звыклыя тэмы і вобразы раскрываюцца арганічна, і  адбываецца гэта па дзвюх прычынах: дзякуючы сумежнай рыфмоўцы і звязанаму з ёй вяскова-песеннаму гучанню. Тэксты нагадваюць бабуліны напевы-замовы, якія прарастаюць недзе з далітаратурных часоў. І калі тэкст настолькі арыентуецца на нейкую далітаратурную парадыгму, любыя аналітычныя перуны губляюць сваю праведную моц.

Тое, што піша Міхась БАШЛАКОЎ, мімавольна вагаецца між паўторамі (якія па іншы бок ад паняцця «рэфрэна») і гіперакцэнтуацыяй на асабістай вершашпацырнай адысеі. У нечым гэта нагадвае эстэтыку інстаграма, таму да падборкі вельмі пасавала б чарга хэштэгаў, кшталту #пішу_вершы, #верш, #пішу і г. д. А калі сур’ёзна, ёсць сэнс распачаць свайго роду гульню, праз якую можна заўважыць маштабы гіперакцэнтуацыі. Чытаем другі верш — «А гэта значыць, рэха ці радкі // Мне адгукнуцца ў далі вечаровай — // І запішу я стоеныя словы,  // Нягучныя, але як на вякі», трэці — «Прыдумваю, запісваю радкі,  // Што ўжо даўно не з сельскаю прапіскай», чацвёрты — «І лёгкі ветрык шэпча над аўсамі // Натхнёныя і светлыя радкі», «І будуць потым стоеныя словы  // Кранаць чыюсь счарсцвелую душу» і «І крочу я і з горыччу гадаю: // Каму патрэбны ўсе мае радкі», пяты — «Усё ідзеш, ідзеш, // І словы ўсё шукаеш», шосты  — «Які радок напішацца, // Не знаеш», «Шукаеш словы,  // Вольныя, як вецер… // Ідзеш удаль,  // Не прыпыняеш крок… // Здаецца,  // Слова вернае прыкмеціў,  —  // Але  ж яно // Не ставіцца ў радок» і «І з кожным словам // Кожны раз згараеш», сёмы — «Лепей дзесь ісці за ціхай вёскай // І шаптаць дзівосныя радкі», восьмы  — «Хоць мой дзень яшчэ здзіўляе // Сонечным радком» і «Я цаню усе адценні // Праспяваных слоў», дзявяты — «Тут — наросхрыст радкі».

Статыстыка наступная: на дзевяць вершаў толькі адзін (самы першы)  — НЕ пра вершаскладанне, затое ёсць сямікратныя «словы» і дзевяцікратныя «радкі». У адным з тэкстаў аўтар (быццам ведае, што яго чакае) піша: «Мой крытык, ты адзнач, // Што гэта  — не  гульня: // Шуканне розных тропаў…» — і гэта сапраўды не гульня, а цалкам шчыры і наўмысны падыход да зрошчвання аўтарскага «я» з лірычным героем з выніковым сціраннем апошняга, і таму аўтарскае «шуканне» робіцца прадметам хутчэй не крытыкі, а звычайнай біяграфіі.

Вершы Юліі АЛЕЙЧАНКІ адчуваюцца, быццам кармічна заслужаная паэтычная Вальгала. Выключная большасць вершаў так ці інакш закранае тэму кахання, але зроблена гэта акружным шляхам, праз нейкія надпачуццёвыя светаназіральныя працэсы. Каханне ў паэткі — заўсёды нешта звыш: у «Італьянскіх малюнках» гэта пейзаж, насычаны каменнем і іншай матэрыяй, у наступным вершы — асацыяцыі з вечнасцю, нябытам і свабодай, і далей гэты матыў «звыш» ужо канкрэтна вербалізуецца: «Павінна быць нешта большае за цябе. // … // Павінна быць нешта большае за мяне. // … // На сэрца адно паболее між людзей». Праз гэтае «дадатковае сэрца» аўтарка прызнае за каханнем настолькі складаную структуру, што выносіць яго за межы ролі моста паміж людзьмі: робіць яго асобнай, самастойнай істотай са сваім сэрцам. У апошніх жа вершах раскрыццё тэмы больш побытавае, зямное (нават з мікраштампікамі, кшталту «ад гэтага хлопчыка // трапеча птушка ніжэй жывата»), але сэнсавыя адкрыцці ўсё роўна застаюцца нечым большым, чым проста юнацкай рэфлексіяй, хаця вобразна і лексічна тэксты мэтанакіравана маскіруюцца пад яе. Творы Юліі Алейчанкі даступна паказваюць, як, нягледзячы на вечнасць і распрацаванасць пэўных тэм, і па сёння можна працягваць асэнсоўваць іх у незацяганых кірунках і паралельна асэнсоўваць самое сябе.

З вершамі Віктара ГАРДЗЕЯ гэтым разам усё крыху складана, але ў некаторай ступені цікава. Для ўсёй падборкі характэрна цягучасць, нерухомасць аповеду, і ў сувязі з гэтым паўстае пытанне: гэта рыса аўтарскага стылю ці вынік пэўнай жанравай дэзарыентацыі? Адказ, як нярэдка бывае, дзесьці пасярэдзіне. Гэта дакладна аўтарская задума — сплятаць вязкі сінтаксіс вакол сваіх сюжэтаў, і ў некаторых вершах гэты намер пацверджаны формай: ЛІМБ #4: о(кола) <= форма часу => .(кропка) Прарэзаўшыся праз сітуатыўныя кніжныя пробкі міжнароднага характару, хаця і са спазненнем, ЛІМБ вяртаецца на старонкі ЛіМа са сваім чацвёртым эпізодам. Стане ці не гэты эпізод новай надзеяй для ўсіх, каму баліць за сучасную паэзію, — вырашаць чытачу. А пакуль мушу нагадаць пра дыскусію наконт сучаснай беларускай паэзіі і крытыкі, якая была заанансавана мінулы раз. Яе распрацоўка ідзе поўным ходам: склад суразмоўцаў чакае ўзгаднення, праблематыка набывае фінальныя рысы ў спісе пытанняў, а  вынікі можна будзе пабачыць ужо неўзабаве. Таксама ў планах — вывад крытычных дыскусій у фармат Фэйсбука. У любым выпадку пра кожны зрух чытачы гэтай рубрыкі даведаюцца аднымі з першых. А цяпер — да асноўнай дзеі... праз ужыванне не толькі класічных чатырохрадкоўяў, але і шасці-, і нават сямірадкоўяў, з-за чаго ўзмацняецца падабенства вершаў да жанру балады (у асноўным якраз эпічнага, сюжэтнага жанру). У  той  жа момант ёсць падставы для таго, каб не ўсюды залічваць дарэчнасць такой павольнасці ў падачы зместу. У большасці вершаў змест мае характар статычна-сузіральны, а не дынамічна-падзейны, а празаічна-рэалісцкі мінімалізм мастацкіх сродкаў у сваю чаргу не дае раскрыцца лірычнай частцы аповеду. Адназначна поспехам можна лічыць верш пад назвай «Рака жыцця», у самім тоне якога закладзена энцыклапедычнасць (ці нават міфалагічнасць), што апраўдвае аўтарскае скульптурнаманалітнае стаўленне да паэтычнага матэрыялу.

Нічога незвычайнага не дэманструе ў сваіх тэкстах Настасся НАРЭЙКА. Любоўная лірыка, зноў любоўная лірыка, яшчэ любоўная лірыка і верш з  разгорнутай метафарай, дзе думкі ад пачатку і да канца параўноўваюцца з птушкамі. Крыху цікавіць інверсія лагічных сувязяў у другім вершы: «Холад прывык да мяне // І не лічыць касцей» і «Голад даўно нагуляўся // І выкінуў нас» (але ў другім выпадку гэта ўжо і не так удала). Нават калі ў тэму кахання ўкліньваюцца Гётэ і Рыльке, яны ўсё роўна анічога не ўскладняюць і застаюцца толькі пешкамі-лексемкамі на полі пачуццёвай рэфлексіі. Таму тэксты быццам бы відаць, хтанічныя шчупальцы шматвяковай традыцыі відаць таксама, а асоба аўтара павінна рабіць дадатковыя намаганні, каб апынуцца ў чытацкім полі зроку.

Па пэўных святочных прычынах у  студзені праз ЛІМБ прайшло менш аўтараў, чым звычайна, але гэта ў  сваю чаргу дазволіла ўкласці ў асобныя персаналіі болей крытычных рэсурсаў. Тым часам першыя нумары «ЛіМа» ў 2020 годзе вучаць таму, што сёння ў беларускай паэзіі пануюць дзве стратэгіі адносін да сучаснасці, і абедзве, на жаль, статычныя. Першая статыка — імгненна-нерухомая статыка, для якой характэрна акамянеласць, манатоннасць, безаблічнасць. Другая статыка — дынамічна-блукаючая, свайго роду лабірынт, у якім канец і пачатак зліліся ў адно. Абодва тыпы «статыстаў» добра ведаюць сваю справу і працягваюць моцна ўплываць на літпрацэс, але адзін за адным рэакцыйна ўсплываюць пытанні. Калі  ж нарэшце надыдзе бум «дынамістаў»? Калі тэндэнцыі колаў і кропак разгорнуцца ў бясконцую, накіраваную ў будучыню, прамую?..

Данііл Лысенка

Крыніца: Літаратура і мастацтва

Прочитано 179 раз