Пятница, 04 12 2020
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Літаратура ў кантэксце гуманітарнага супрацоўніцтва

  • Четверг, 22 октября 2020 09:11

Сёння, 22 кастрычніка, у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі ў межах VII Міжнароднага кангрэса «Бібліятэка як феномен культуры. Краязнаўства і краіназнаўства ў захаванні культурнага шматаблічча» праходзіць Міжнародны круглы стол пісьменнікаў і літаратуразнаўцаў «Мастацкая літаратура як шлях адзін да аднаго». Да арганізатараў гэтага праекта далучыўся і Выдавецкі дом «Звязда».

Мяркуецца, што будуць разгледжаны пытанні, звязаныя з роллю і месцам нацыянальных літаратур у развіцці гуманітарнага супрацоўніцтва паміж народамі і краінамі свету.

Да ўдзелу ў круглым стале запрошаны пісьменнікі болей як дзесяці краін: Азербайджана, Грузіі, Казахстана, Літвы, Малдовы, Расіі, Сербіі, Таджыкістана, Узбекістана, Украіны… Асабліва вялікая група літаратараў з Расіі пагадзілася прыняць удзел у абмеркаванні надзённых клопатаў культурнага, мастацкага, літаратурнага супрацоўніцтва: музеязнаўца з Татарстана Рыма Абызава, гістарычны празаік Яўген Анташкевіч, галоўны рэдактар «Литературной газеты» паэт і перакладчык Максім Замшаў, першы намеснік галоўнага рэдактара часопіса «Наш современник» Аляксандр Казінцаў, галоўны рэдактар часопіса «Роман-газета» Юрый Казлоў, народны паэт Чувашыі Валеры Тургай, галоўны рэдактар дагестанскай літаратурна-мастацкай газеты «горцы» Марат Гаджыеў, навуковы супрацоўнік Калмыцкага навуковага цэнтра Расійскай Акадэміі навук Рыма Ханінава, старшыня Саюза пісьменнікаў Башкартастана Закі Алібаеў, старшыня Саюза пісьменнікаў Марый Эл Святлана Архіпава, дырэктар Марыйскага кніжнага выдавецтва Юрый Салаўёў, пісьменнік-марыніст Мікалай Чаркашын, публіцыст, пушкіністка Ларыса Чаркашына, галоўны рэдактар часопіса «Гоч» Пецімат Пецірава, народны паэт Татарстана Рэнат Харысаў, кандыдат гістарычных навук, дацэнт Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта Аксана Солапава.

 

Сяргей Шычко

Прочитано 242 раз