Четверг, 01 10 2020
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Мустафа Азджан: «Беларускі літаратурны свет варты ўвагі турэцкіх перакладчыкаў…»

  • Пятница, 20 марта 2020 11:52

У Міністэрстве інфармацыі Рэспублікі Беларусь прайшла рабочая сустрэча з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Турцыі ў Рэспубліцы Беларусь Мустафой Азджанам.

Дыпламат нядаўна прыехаў у нашу краіну. І першым клопатам, які ён закрануў у размове з кіраўніком інфармацыйнага ведамства Аляксандрам Карлюкевічам, былі пытанні медыйнага фармату, тое, наколькі беларускія сродкі масавай інфармацыі актыўна асвятляюць сённяшнюю турэцкую праблематыку, характар беларуска-турэцкіх сувязяў. Таксама ішла гаворка пра гуманітарнае супрацоўніцтва нашых краін. Спадар Мустафа Азджан даў высокую ацэнку нядаўна праведзенай Мінскай міжнароднай выстаўцы-кірмашу. Турэцкі амбасадар паабяцаў, што ў наступным годзе Турцыя будзе болей выразна прадстаўлена на гэтым аўтарытэтным кніжным форуме. Таксама кіраўнік дыпламатычнай місіі акцэнтаваў увагу на тым, што ў блізкай перспектыве Турцыя магла б прысутнічаць на міжнароднай выстаўцы ў Мінску як Краіна – Ганаровы госць.

Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь падтрымлівае гэтую ідэю. Безумоўна, такі перспектыўны накірунак патрабуе большай актыўнасці ў беларуска-турэцкіх літаратурных, кніжных і ўвогуле гуманітарных стасунках.

Сяргей Шычко

Прочитано 1199 раз