Воскресенье, 09 08 2020
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Новыя перспектывы супрацоўніцтва Кітая і Беларусі ў галіне мастацтва

  • Пятница, 20 марта 2020 11:45

Выдавец А. М. Вараксін падрыхтаваў і выдаў адметную манаграфію спадарыні Ся Лэй «Формы прэзентацыі мастацтва Кітая і Беларусі ў працэсе двухбаковага супрацоўніцтва».

Даследчыца закончыла аспірантуру Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў па спецыяльнасці «Мастацтвазнаўства». Атрымала дыплом даследчыцы. Абараніла кандыдацкую дысертацыю на тэму «Формы прэзентацыі мастацтва Кітая і Беларусі ў працэсе двухбаковага супрацоўніцтва». Ся Лэй з’яўляецца аўтарам 14 публікацый па тэме сваіх навуковых росшукаў. 3 з іх – у рэцэнзуемых навуковых часопісах, якія ўключаны ў пералік навуковых выданняў ВАК Рэспублікі Беларусь, 2 публікацыі ў кітайскіх навуковых часопісах, 5 – у зборніках навуковых артыкулаў, 4 публікацыі – у матэрыялах навуковых канферэнцый.

У манаграфіі, якая прапануецца ўвазе не толькі навуковых спецыялістаў, але і ўсіх, хто цікавіцца партнёрствам Беларусі і Кітая ў галіне культуры, мастацтва, даецца падрабязная характарыстыка асноўных формаў прэзентацый мастацтва: выстаўкі, гастролі, майстар-класы, канцэрты і г.д. Вызначаюцца асаблівасці прадстаўлення музычных, харэаграфічных, цыркавых, тэатральных з’яў, дзействаў.

Рэцэнзентамі выдання выступілі вядомыя беларускія мастацтвазнаўцы – доктар мастацтвазнаўства, прафесар кафедры тэорыі музыкі і музычнай адукацыі Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры і мастацтваў Натан Яканюк, кандыдат мастацтвазнаўства, прафесар кафедры тэорыі і гісторыі мастацтваў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў Яўген Шунейка.

Алесь Карлюкевіч

Прочитано 832 раз