Четверг, 01 10 2020
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Пад зоркай Уладзіміра Караткевіча

  • Среда, 12 августа 2020 10:27

10 жніўня 2020 года споўнілася 70 гадоў вядомаму беларускаму літаратуразнаўцу – кандыдату філалагічных навук Анатолю Леанідавічу ВЕРАБ’Ю.

Нарадзіўся даследчык беларускай літаратуры ў вёсцы Вайнілавічы Мастоўскага раёна Гродзенскай вобласці. У сям’і настаўнікаў. У 1972 годзе скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта. У 1972 – 1974 гадах працаваў у Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа Акадэміі навук БССР. Пасля заканчэння аспірантуры пры Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР (1974) працаваў навуковым супрацоўнікам гэтага акадэмічнага інстытута (1977 – 1990). З 1990 года – дацэнт кафедры беларускай літаратуры Беларускага дзяржаўнага універсітэта. Кандыдат філалагічных навук. У 1988 годзе прыняты ў Саюз пісьменнікаў СССР.

Друкавацца як крытык і літаратуразнаўца пачаў у 1976 годзе. Аўтар кніг “Максім Танк і польская літаратура” (1984), “Жывая повязь часоў: Нарыс творчасці Уладзіміра Караткевіча” (1985), “Беларуска-рускі паэтычны ўзаемапераклад 20-30-х гадоў” (1990), “Паэзія Максіма Танка” (1983). Прымаў удзел у падрыхтоўцы, выданні Збору твораў Піліпа Пестрака ў 5 тамах, Уладзіміра Караткевіча ў 8 тамах. Падрыхтаваў кнігу паэзіі Уладзіміра Хадыкі “На ўзвеях дзён” (1986).

Захапленне вывучэннем творчасці Уладзіміра Караткевіча наклала асаблівую пячатку на літаратуразнаўчыя памкненні А. Вераб’я. Даследчык сумесна з выдавецтвам “Мастацкая літаратура” працуе над падрыхтоўкай і выданнем Збору твораў Уладзіміра Караткевіча ў 25 тамах. Відавочна, што менавіта талент Анатоля Леанідавіча, яго надзвычайная настойлівасць – галоўныя рухавікі гэтай справы. На шчасце, ужо пабачылі свет 18 тамоў з запланаваных 25. Класік беларускай літаратуры, светач беларускага асветніцтва і культуры паўстае перад чытачом ва ўсёй сваёй велічы. Ужо сёння заслугі А. Вераб’я ў ажыццяўленні гэтай вялікай справы вартыя сур’ёзнай дзяржаўнай адзнакі і грамадскага прызнання.

Сяргей Шычко

Фота: Беларусь 3

Прочитано 187 раз