Воскресенье, 05 04 2020
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

«Нацыянальная літаратурная прэмія» прымае заяўкі да 1 красавіка

Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь запрашае пісьменнікаў – аўтараў літаратурных твораў, якія выдадзены ў 2019 годзе, прыняць удзел у Рэспубліканскім конкурсе «Нацыянальная літаратурная прэмія».

Конкурс праводзіцца па наступных намінацыях:

«Лепшы твор (зборнік твораў) паэзіі»;

«Лепшы твор прозы»;

«Лепшы твор драматургіі»;

«Лепшы твор публіцыстыкі»;

«Лепшы дэбют»;

«Лепшы твор для дзяцей і юнацтва»;

«Лепшы твор літаратурнай крытыкі і літаратуразнаўства».

Згодна з пунктам 12 Палажэння аб парадку правядзення Рэспубліканскага конкурсу «Нацыянальная літаратурная прэмія», зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь 20 чэрвеня 2018 года № 468,  заяўкi на ўдзел у конкурсе прымаюцца Мiнiстэрствам iнфармацыi да 1 красавіка года, у якiм праводзiцца конкурс, ад фiзiчных асоб – аўтараў твораў або iх афiцыйных прадстаўнiкоў, а таксама ад творчых саюзаў, выдавецкiх арганiзацый, рэдакцый СМI, арганiзацый культуры, устаноў адукацыi i навуковых арганiзацый, якiя ажыццяўляюць дзейнасць у галiне мастацкай лiтаратуры i лiтаратуразнаўства.

 

Палажэнне аб прэміі

Крыніца: Міністэства інфармацыі Рэспублікі Беларусь

Прочитано 61 раз