Среда, 18 10 2017
Войти Регистрация

Войти в аккаунт

Логин *
Пароль *
Запомнить меня

Создать аккаунт

Обязательные поля помечены звездочкой (*).
Имя *
Логин *
Пароль *
Подтверждение пароля *
Email *
Подтверждение email *
Защита от ботов *

Адчуць цяпло і вашу чалавечнасць

Знакамітаму беларускаму паэту, лаўрэату Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Раісе Баравіковай споўнілася 70 гадоў.

З яе пакалення – Яўгенія Янішчыц, Валянціна Коўтун, Галіна Каржанеўская, Таіса Бондар… Цяпер ужо, азіраючыся назад, разумееш, што імі надзіва шмат зроблена і ў паэзіі, якую яны ўзвысілі як лірычную з’яву, і ў драматургіі, і ў гістарычнай прозе, і на ніве мастацкага перакладу, і ў дзіцячай літаратуры. Асабліва на апошняй дзялянцы рупіліся і рупяцца Галіна Каржанеўская і Раіса Баравікова. З гэтай моцнай жаночай кагорты два лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь – Яўгенія Янішчыц і Раіса Баравікова. Так, працавалі ў беларускай літаратуры  1960- 1990-х гг. і іншыя прыкметныя жанчыны: Анэля Тулупава, Вольга Іпатава, Марыя Вайцяшонак, Еўдакія Лось, Валянціна Аколава, Вера Вярба, Марыя Шаўчонак… Хтосьці і зараз высякае радкі з душэўных перажыванняў, сардэчных пакут. Але вось у паэзіі як мне падаецца, найболей заўважная менавітая гэтая пяцёрка – Яўгенія Янішчыц, Таіса Бондар, Валянціна Коўтун, Галіна Каржанеўская, Раіса Баравікова…

Гартаю першы паэтычны зборнік Раісы Андрэеўны – “Рамонкаы бераг”. Ведаю кнігу ледзьве ці не з таго часу, як яна выйшла, – ажно з 1974 года. Ужо шмат пазней Раіса Баравікова зрабіла цёплы дарчы надпіс на экзэмпляры, які ў мяне захоўваўся з дзяцінства: “Шаноўнаму Алесю Мікалаевічу на добры ўспамін, каб заўсёды на нашых берагах цвілі рамонкі. З павагай – Раіса. 22. 05. 07 г.”

Захоўваю кнігу як надзвычай дарагую рэліквію… Чытаю верш “Рамонкавы бераг”, які даў назву ўсёй кнізе:

 

І сумна мне… Ў апошнія часы

Гарэза-Муза мною не абрана!

З трывогай адчуваю – на басы

Мяняю сваё тонкае сапрана.

 

А сэрца абяцала мне спяваць,

І мроі так вярэдзілі дачасна!..

Чужыя песні квеценню шумяць,

Чужая Ліра апявае шчасце!

 

Як неўпрыкметку сталасць абняла,

Не з вершам – з прозай сталі

                                             пабрацімы!

У сэрцы песня выспела адна –

Рамонкавы бераг Радзімы!

 

У ім – і творчае крэда, і творчыя трывогі, і спадзяванні на тое, што натхненне і праца выведуць на шырокі мастацкі і грамадзянскі прасцяг. Раіса Баравікова за многія дзесяцігоддзі сфарміравлася як пісьменніца шматпланавая, здольная выявіць сябе ў розных жанрах. Ужо нават цяжка і падлічыць, колькі, напрыклад, разоў выдавалася кніга Раісы Андрэеўны “Казкі астранаўта”, адрасаваная дзіцячаму чытачу. А гэта ж не адзіная кніга Раісы Баравіковай для дзяцей. Шкада нават, што няма адмысловага даследавання адносна гэтага накірунку яе творчасці. Пісьменніца, як ніхто іншы з сучасных беларускіх пісьменнікаў, хто працуе з разлікам на чытанне іх твораў дзецьмі, умее спалучыць навукова-фантастычныя абсягі з сённяшнім часам. І здольная зрабіць гэта на высокім мастацкім узроўні.

І ўсё ж яна, Паэтэса, хутчэй нават – Паэт з адмецінай Богам дадзенага таленту лірыка. І ў сваіх паэмах, насычаных гісторыяй і драматургіяй, яна таксама ўсё ж застаецца лірыкам. Паэтычныя кнігі Раісы Баравіковай “”Слухаю сэрца”, “Такое кароткае лета”, “Адгукнуся голасам жалейкі”, “Каханне”, “Пад небам першага спаткання”, “Люстэрка для самотнай” асабіста мною бачацца як анталогія лірычнага, дыялогавага характару вершаў-размоў з чытачом. Гранічная шчырасць, адкрытасць – якраз гэта і прываблівае, прымушае верыць выплеснутым пачуццямі і крывёю сэрца радкам.

 

Срод папер, сярод лістоў,

Сярод маіх штодзённых сноў

Тваё імя, твая рука,

Узнёсласць лёгкага радка.

 

Бяру аловак і пішу,

Жыццё былое варушу.

Як на экране – на сцяне

Твой плашч нібыта бачу ў сне!

 

Там за акном маім – ліхтар,

Адзіны сведка слёз і мар!

Ці ж я прызнаюся яму –

Пісаць ужо няма каму!

 

…У 2007 годзе паэтычныя вышукі Раісы Баравіковай былі выкладзены ў кнізе выбранай паэзіі “Дрэва для райскай птушкі”. Яшчэ за дзесяцігоддзе перад гэтым была іншая кніга выбранага – “Сад на капялюшыку каханай”. Ведаю, што шмат хто з чытачоў захоўвае гэтыя выданні як кнігі, да якіх можна звяртацца і ў сцюжу, і ў іншую непагадзь. У часіны душэўнай непагадзі… Яе, Раісы Баравіковай, паэзія выратоўвае, лечыць, духоўна ўзвышае. А ці не гэта галоўнае?!.

  

Алесь Карлюкевіч

 

Фота nn.by

Прочитано 3338 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии